Свет44

Жонку Лужкова вінавацяць у крадзяжы 13 мільярдаў

Гэтыя грошы Банку Масквы выдзеліў урад горада, калі ім яшчэ кіраваў Юрый Лужкоў.

Гэтыя грошы Банку Масквы выдзеліў урад горада, калі ім яшчэ кіраваў Юрый Лужкоў.

Сёння, 17 лютага, у офісах ААТ «Банк Масквы», АКБ «Рускі зямельны банк», ЗАТ «Кузнецкі мост дэвэлапмент», ЗАТ «Інтэка» і па месцы жыхарства кіраўнікоў ЗАТ «Банк Масквы» былі праведзеныя ператрусы.

Як паведамляе РІА Навіны, вынікам следчых мерапрыемстваў у рамках расследавання справы аб крадзяжы шляхам махлярства сродкаў, выдзеленых Банку Масквы сталічным урадам, стала выяўленне 13 мільярдаў рублёў на асабістым рахунку кіраўніка будаўнічай кампаніі «Інтэка» і жонкі экс-мэра Масквы Юрыя Лужкова Алены Батурына.

«У ходзе расследавання ўстаноўлена, што неўпаўнаважаныя асобы з ліку супрацоўнікаў АКБ «Банк Масквы» сумесна з супрацоўнікамі ЗАТ «Прэм’ер Эстейт» з мэтай завалодання чужымі (бюджэтнымі) грашовымі сродкамі здзейснілі махлярства шляхам атрымання крэдыту ў памеры каля 13 мільярдаў рублёў», — гаворыцца ў паведамленні СК МУС РФ.

Паведамляецца, што крэдыт быў атрыманы без намераў і рэальнай магчымасці выканання абавязацельстваў па дагавору, з выкарыстаннем недакладных звестак адносна прадмета залогу, які выдаецца ў якасці забеспячэння дагавора.

«Прызначэнне крэдыту — папаўненне абаротных сродкаў ЗАТ «Прэм’ер Эстейт». Аднак пасля грашовыя сродкі, атрыманыя па дадзеным крэдыце, былі пералічаныя на асабісты рахунак Батурынай Алены Мікалаеўны», — заявілі следчыя.

Між тым, па дадзеных РІА Навіны, офісы будаўнічай кампаніі «Інтэка», якая належыць Алене Батурынай, сёння працуюць у штатным рэжыме. Па словах прэс-сакратара кампаніі Генадзя Церабкова, у кампанію прыязджалі прадстаўнікі СК МУС і ў рамках праверкі па адной з крымінальных спраў запыталі шэраг дакументаў. Заява СК МУС пра пералічэнні 13 мільярдаў рублёў на асабісты рахунак Батурынай Церабкоў каментаваць адмовіўся.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць