Эканоміка

Статыстыка налічыла 7,6% росту ВУП

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2010 годзе склаў 163 трлн. рублёў. Прырост ВУП склаў 7,6% у параўнанні з 2009 годам пры прагнозе 11—13%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені—лістападзе прырост складаў 7,2%. Паводле вынікаў 2009 года ВУП вырас на 0,2%.

Аб'ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў 2010 годзе павялічыўся на 2% (прагноз на год 10—11%). Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе гаспадаркамі ўсіх катэгорый павялічылася на 4,7%, вытворчасць малака — на 0,7%, яек — на 3,1%. Вытворчасць збожжавых знізілася на 17,8%, цукровых буракоў — на 5%, ільновалакну — на 2,4%.

Прадукцыі прамысловасці выпушчана больш на 11,3% (гадавы прагноз 10—12%), спажывецкіх тавараў — на 13,1%, у тым ліку харчовых — на 11,5%, нехарчовых — на 15,2%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 16,6% (гадавы прагноз 23—25%). Уведзена ў эксплуатацыю 6 млн. 700,1 тыс. кв. метраў жылля (на 16,6% больш, чым за папярэдні год), у тым ліку 1 млн. 610,5 тыс. у сельскіх населеных пунктах (на 13,1% больш).

Аб'ём грузаперавозак узрос на 11,5%, рознічны тавараабарот — на 17,1%.

Спажывецкія цэны выраслі ў снежні на 1%, за год — на 9,9% (у 2009 годзе — на 10,1%) пры прагнозе 8—10%.

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных склала 33,1 тыс. (0,7% да эканамічна актыўнага насельніцтва) — на 17,9% менш, чым за папярэдні год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»54

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА9

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім92

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

У Крупках ужо тры тыдні шукаюць жанчыну. У суботу арганізуюць маштабныя пошукі

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

Памёр ксёндз Ян Сарэла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»54

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць