Уладзіслаў Стаянаў няўдала прызямліўся і атрымаў пералом тыльнай косткі.
Балгарскі варатар «Шэрыфа» Уладзіслаў Стаянаў у другім тайме матчу 4-га тура групавога раўнду Лігі Еўропы БАТЭ - «Шэрыф» зламаў руку.Выбіваючы на 58-й хвіліне мяч кулаком з штрафной пасля адной з атак барысаўчан, галкіпер няўдала прызямліўся і атрымаў пералом тыльнай косткі рукі, паведамляе goals.by.
Замест яго выйшаў 19-гадовы Дзмітрый Стажыла і прапусціў два галы.
Нагадаем, што БАТЭ выйграў 3:1 і, у тым ліку дзякуючы перамозе кіеўскага "Дынама" над AZ выйшаў, за два туры да фінішу, у 1/16 фіналу Кубка Еўропы.
Лёсаванне плей-оф пройдзе 17 снежня, матчы гэтай стадыі - 17 і 24 лютага.
Каментары