Улада3232

Пазняк заклікае не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Паводле яго слоў, трэба «пакінуць улады фальсіфікаваць на пустым месцы, каб ашуканства было відавочным».

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк у сваім звароце да ўдзельнікаў шэсця ў Курапаты, якое адбылося ў Мінску 31 кастрычніка, заклікаў беларускі народ «не ўдзельнічаць у сцэнарах цёмнай улады, не ісці на цёмнае галасаванне, не даць сябе скарыстаць як матэрыял да фальсіфікацыі выбараў, не даць рэжыму схавацца за плечы людзей».

Паводле яго слоў, трэба «пакінуць улады фальсіфікаваць на пустым месцы, каб ашуканства было відавочным». Як адзначыў Пазняк, трэба патрабаваць выбары «без удзелу ў іх узурпатара прэзідэнцкай пасады».

«Надыходзіць час пераменаў, ён адчуваецца ў паветры. Мы не ведаем, колькі ён працягнецца.

Але галоўнае — не змарнаваць яго. Тут пад крыжамі на святыя Дзяды ў самы раз задумацца над нашымі дзеяннямі і нашай будучыняй, якая мусіць і павінна стацца лепшай, чым ёсць», — гаворыцца ў звароце.

Каментары32

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую15

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

Каля плошчы Бангалор у Мінску легкавік трапіў пад дарожны каток ФОТА2

Міністр Жук у сваім выступе на калегіі Мінінфарма пераходзіў з рускай мовы на беларускую15

У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню4

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА10

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую15

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць