Пакуль гэта на 800 тыс. меней подпісаў, чым у 2006 г.
У выбарчыя камісіі здадзена ўжо 1 мільён 100 тысяч подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі,
паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
«Такім чынам, неабходны мінімум подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты перавышаны на мільён», — адзначыў ён.
У 2006 г. за Лукашэнку сабралі 1 млн 905 637 подпісаў (амаль на 73% болей, чым сёлета).
Лазавік выказаў надзею, што пацвердзяцца заявы і астатніх прэтэндэнтаў у прэзідэнты, якія паведамілі пра збор больш як 100 тысяч подпісаў.
Сакратар ЦВК таксама адзначыў, што большасць прэтэндэнтаў вырашылі здаваць падпісныя лісты ў апошнія дні.
Як паведамлялася раней, пра збор неабходнай колькасці подпісаў ужо заявілі 10 прэтэндэнтаў.
Акрамя ініцыятыўнай групы Лукашэнкі больш за 100 тысяч подпісаў сабралі ініцыятыўныя групы лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, лідара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, эканаміста Віктара Цярэшчанкі, кіраўніка саюза «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча, лідара аргкамітэта па стварэнні Беларускай
Збор подпісаў і перадача падпісных лістоў у выбарчыя камісіі завершацца 29 кастрычніка.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары