Улада1111

Някляеў абяцае, што яго першы закон будзе пра бізнес

Першы закон, які падпіша лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў у выпадку абрання яго прэзідэнтам, будзе закон аб малым і сярэднім бізнесе. Пра гэта ён заявіў 8 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле меркавання Някляева, для мадэрнізацыі эканомікі неабходна стварэнне новых працоўных месцаў. «Скарачаючы нерэнтабельныя прадпрыемствы, мы павінны ствараць новыя працоўныя месцы. Цяпер улада працуе фактычна супраць эканомікі. Што значыць найманне індывідуальнымі прадпрымальнікамі працаўнікоў не больш чым трох чалавек? Навошта абмяжоўваць людзей у тым, каб яны стваралі новыя працоўныя месцы?» — задаўся пытаннем Някляеў.

Як лічыць палітык, такія абмежаванні ў адносінах да прадпрымальнікаў уводзяцца таму, што малы і сярэдні бізнес уяўляе рэальную небяспеку для ўлады. «Нармальны, еўрапейскі закон аб малым і сярэднім бізнесе дасць магчымасць прадпрымальнікам зарабляць столькі, колькі яны могуць зарабіць і стаць заможнымі. А што такое свабода? Свабода — гэта найперш матэрыяльная забяспечанасць. Калі ў чалавека ёсць свой дом, ён матэрыяльна незалежны ад дзяржавы, ім складана маніпуляваць. Ён ужо не ўдзельнічае ў гульні дзяржавы, яго немагчыма прымусіць, напрыклад, галасаваць так, як выгадна камусьці. Ён ужо сам выбірае, за каго галасаваць», — сказаў Някляеў.

Таму лідар кампаніі «Гавары праўду!» далучыўся да запатрабавання распрацаваць закон аб малым і сярэднім бізнесе з улікам меркавання прадпрымальнікаў і падчас прэс-канферэнцыі падпісаў адпаведную заяву, якая 8 кастрычніка будзе перададзена ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Нагадаем, 8 кастрычніка актывісты прадпрымальніцкага руху перададуць у Адміністрацыю прэзідэнта 10 тысяч подпісаў за прыняцце закона аб малым і сярэднім бізнесе з улікам прапаноў прадпрымальнікаў. Подпісы былі сабраныя сумеснымі намаганнямі аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» і кампаніяй «Гавары праўду!».

Каментары11

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць