Здарэнне адбылося сёння раніцай у Мінску.

27‑гадовы кіроўца Belgee, рухаючыся па вуліцы Шчорса, пры павароце направа на праспект Дзяржынскага на дазвольны зялёны сігнал дадатковай секцыі святлафора і чырвоны сігнал асноўнай не саступіў дарогу тралейбусу і сутыкнуўся з ім.
Апошні працягнуў легкавік, у выніку чаго той выехаў за межы праезнай часткі, паведамляе ДАІ.

Кіроўцы і пасажыры тралейбуса і Belgee у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Каментары