Беларусаў папярэдзілі пра вялікія штрафы за самавольную ўстаноўку кандыцыянераў
У Дзяржаўным камітэце па маёмасці нагадалі, што самавольны мантаж знешняга блока кандыцыянера без афармлення дакументаў лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем. За гэта прадугледжана адказнасць паводле адпаведнага артыкула КаАП Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Штраф можа складаць ад 2 да 15 базавых велічынь. З улікам дзейнага памеру базавай велічыні гэта прыкладна ад 84 да 630 рублёў.
Акрамя штрафу, уладальніка могуць абавязаць дэмантаваць кандыцыянер за ўласны кошт, калі ўзаконіць устаноўку ўжо немагчыма.
Спецыялісты раяць загадзя высветліць, ці патрэбнае ўзгадненне для канкрэтнага дома, асабліва калі будынак мае патрабаванні да змены фасада. Гэта дазволіць пазбегнуць штрафаў і дадатковых выдаткаў.
Жыхары Новай Баравой падчас спёкі ставяць басейны ў дварах і на дахах шматпавярховікаў
Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў
Пры якой тэмпературы ў транспарце абавязаныя ўключаць кандыцыянеры?
«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная
Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме
Каментары