Грамадства7777

Анжаліка Борыс сыходзіць з пасады старшыні СПБ

«Гэта было нечакана. Мы ўсе шакаваныя такім рашэннем», - кажа Андрэй Пачобут.

Анжаліка Борыс, старшыня незалежнага Саюза палякаў Беларусі, у суботу 12 чэрвеня абвясціла пра намер пакінуць пасаду старшыні арганізацыі. Гэта адбылося на сходзе лакальных актывістаў.

Намеснік старшыні СПБ, Андрэй Пачобут, распавёў «НН», што гэта стала поўнай нечаканасцю для сяброў СПБ.

«Гэта было нечакана. Мы ўсе шакаваныя такім рашэннем.

Зараз актывісты збіраюцца прасіць Анжаліку Борыс застацца на пасадзе старшыні», — паведаміў А.Пачобут.

У сувязі з рашэннем Анжалікі Борыс, якая матывавала яго важнымі асабістымі прычынамі, у найбліжэйшую суботу — 19 чэрвеня — адбудзецца сход Рады арганізацыі. У тым выпадку, калі спадарыня Анжаліка не зменіць свайго рашэння, на сходзе плануецца вырашыць пытанне прызначэння выканаўцы старшыні СПБ.

У адпаведнасці са статутам арганізацыі, в.а. старшыні будзе займаць гэтую пасаду да канца тэрміну свайго папярэдніка. У гэтым выпадку яшчэ 2,5 гады. У СПБ пакуль не спяшаюцца называць імя магчымага пераемніка.

Каментары77

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць