Каментары да артыкула

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў

  • Indrid Cold
    23.07.2026
    Ілюстрацыя ўзроўню ШІ
  • .
    23.07.2026
    Вынікі паказалі не заканамернасць, а карэляцыю. Кожнае медыйнае "Гэтае дзеянне X павялічвае жыццё на Y гадзін" - чырвоны сцяжок маніпуляцыі.

    Шукаем і нават у аўтараў знаходзім сціплы абзац:
    "Гэтыя вынікі варта інтэрпрэтаваць з асцярожнасцю, паколькі даследаванне не можа даказаць прычынна-выніковую сувязь.
    Валанцёры UK Biobank могуць не прадстаўляць больш шырокую папуляцыю, а манітор актыўнасці фіксаваў паводзіны толькі на працягу абмежаванага перыяду часу, не паказваючы кантэкст сідзячых паводзін, напрыклад, працы, прагляду тэлевізара або кіравання аўтамабілем."

    Калі падумаць самастойна, частку статыстыкі могуць забраць і такія інтэрпрэтацыі: напрыклад, людзі ўжо хворыя або са спадарожным "букетам хвароб" могуць быць менш актыўнымі і больш маларухомымі проста па прычыне свайго хворага стану. То-бок, прычына пераблытана з наступствамі.

    Далей, папуляцыя не роўна індывід, а актыўнасць не гарантыя падаўжэння здаровага жыцця. Увогуле актыўнасць звязана з лепшымі паказчыкамі здароўя на ўзроўні папуляцыі, але гэтыя сувязі не гарантаваныя для асобнага чалавека і могуць часткова тлумачыцца іншымі фактарамі.

    Прыклад складаных сувязей: людзі з нізкімі даходамі могуць мець больш дрэннае харчаванне, менш займацца спортам, працаваць на больш шкоднай працы, і гэта ў сукупнасці звязана з большымі рызыкамі хвароб.

    Фармулюецца і база для папулісцкіх папрокаў тым, хто "прысуджаны" да вялікіх рызыкаў генетычнымі прычынамі і каму змена ладу жыцця на жаль не дапаможа ад галоўнай пагрозы.

    P.S. Гледзячы па нумару, артыкул 2 тыдні чакаў публікацыі :)
  • цікавая рэч
    23.07.2026
    .,
    паглядзеў у табліцу ўжо апрацаваных дадзеных.
    Там у калонцы 5 хвілін vpa, ну тобок кароткая інтэнсіўная актыўнасць.
    хоць сярэдні паказчык і самы нізкі (0.77)
    але разлёт у давераным інтэрвале ад 0.46 да 1.3
    тобок не ўсё з тымі прабежкамі так адназначна.
    кагосці яны лечаць, кагосці ў гроб заганяюць.
  • .
    23.07.2026
    Для гэтай актыўнасці ўказана p-велічыня 0.3 - статыстычна нязначны вынік. Нават пры вялікіх лічбах валанцёраў колькасць тых, хто займаўся VPA і памёр ад раку, не такая вялікая, каб зразумець, што адбылося. Патрэбны значна большыя аб’ёмы даследаванняў.

    Або так: агульная актыўнасць арганізма дапамагае не захварэць, але ўжо калі захварэў, то бег не дапаможа.
  • Намасце
    23.07.2026
    Трэба часцей бегаць ад кампутара да халадзільніка.
    А можна ісці ўпрысядку :) Вельмі карысна!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць