Эканоміка

ВУП у Беларусі ў студзені—маі вырас на 6,4%

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, валавы ўнутраны прадукт у студзені—маі 2010 года адносна аналагічнага леташняга перыяду павялічыўся на 6,4% да 55 трлн. 754,3 млрд. рублёў.

Паводле вынікаў студзеня—красавіка 2010 года рост ВУП складаў 6,1%, у студзені—маі 2009 года — 0,7%.

Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны, на 2010 год запланаваны прырост ВУП на 11—13%.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені—маі павялічыўся на 7,7% (гадавы прагноз — рост на 10—12%), вытворчасць спажывецкіх тавараў — на 10,6% (рост на 14—15%). Пры гэтым выпуск харчовых тавараў павялічыўся на 10,7% (14—15%), нехарчовых — на 11,1% (рост на 14—15%).

Індэкс спажывецкіх цэн па стане на канец мая 2010 года ў параўнанні з канцом снежня мінулага года вырас на 4%, у маі адносна красавіка — на 0,8%, за год — на 7,1%.

Выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасці за пяць месяцаў гэтага года павялічыўся на 5,5% (10—11%).

Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал узрос на 0,3% (23—25%). Уведзена ў эксплуатацыю 1 млн. 834 тыс. кв. м жылля, ці на 2,9% менш, чым у студзені—маі 2009 года. У 2010 годзе ўсяго плануецца пабудаваць 6 млн. 960 тыс. кв. м жылля.

Перавозкі грузаў павялічыліся на 10,1%. Рознічны тавараабарот — на 15,1% (прагноз — 14—15%).

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, знізілася на 5,6% (да 40,8 тыс. чалавек) і склала 0,9% эканамічна актыўнага насельніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць