Здарэнні11

У Полацку хлопчыка моцна ўдарыла токам

У Полацку 12‑гадовы падлетак атрымаў электратраўму на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі, паведаміў Следчы камітэт. Інцыдэнт адбыўся днём 24 мая.

Фота: Следчы камітэт

Чацвёра падлеткаў знаходзіліся каля аб’екта электразабеспячэння. У нейкі момант адзін з іх залез на электрычныя ўстаноўкі, якія знаходзяцца пад напружаннем. Калі ён спускаўся, то дакрануўся да провада і атрымаў удар токам.

Хлопчыка тэрмінова шпіталізавалі, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.

У Следчым камітэце нагадалі, што аб’екты электрасетак вельмі небяспечныя. Падыходзіць да іх, дакранацца да правадоў або лезці за агароджу строга забаронена, бо гэта можа прывесці да цяжкіх траўмаў або гібелі.

Бацькоў заклікаюць тлумачыць дзецям правілы бяспекі і не дапускаць іх знаходжання каля падстанцый, ліній электраперадачы і іншых падобных аб’ектаў.

Каментары1

  • хх
    25.05.2026
    у дзяцінстве хадзіла на кружок керамікі, які месціўся ў трансфарматарнай падстанцыі. там было два свабодныя памяшканні, дзе мы займаліся. асноўнае памяшканне было канечне зачынена, але... аднойчы яно апынулася не зачынена, і наш выкладчык некуды знік. то бок мы, дзеці, апынуліся сам насам з гэтым абсалютна небяспечным памяшканнем... мы там бегалі, лазалі... нейкім дзівам усё абыйшлося - ніхто не пацярпеў

    а у трансфарматарнай падстанцыі, што месцілася непасрэдна ў нашым двары, жыла сям'я з маленькім дзіцем... як чабурашкі... так - гэта праўда. гэта было ў савецкія часы

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце39

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух7

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць