Тэатр1111

«Тутэйшых» у Купалаўскім больш не будзе

Ад спектакля, які збіраў поўныя залы і карыстаўся поспехам, вырашана адмовіцца.

«Тутэйшыя» зняты з нашага рэпертуару, — сказаў «Народнай Волі» загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка.

— Зусім і назаўсёды. Па‑першае, «здохлі» дэкарацыі. Па‑другое, састарэлі артысты. І па‑трэцяе, састарэў сам спектакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спектакля не будзе. Увосень мінулага года міністр культуры Павел Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плануецца аднаўленне «Тутэйшых». Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спектакль мае свой век…

Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага года будзе 52 гады. А ягонаму герою ў п’есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але… Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спектакль, увесці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку…»

Мікалай Пінігін гаворыць, што калі да яго звернецца нехта з маладых рэжысёраў з просьбай паставіць «Тутэйшых» на Купалаўскай сцэне, то ён разгледзіць ягоную прапанову.

«Мне нават намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка прапаноўваў аднавіць «Тутэйшых», — расказвае Мікалай Мікалаевіч. — Паверце, зараз няма ніякіх праблем з гэтым спектаклем.

Але я як мастак ужо не хачу да яго вяртацца. Гэты спектакль зрабіў сваю справу.

Няхай нейкі малады рэжысёр прыйдзе і зробіць сваю версію «Тутэйшых». Я не супраць. Але я не ўяўляю, што гэта будзе за спектакль без Віктара Манаева. Мне здаецца, што ў тэатры няма другога такога артыста, які мог бы гэта сыграць. Я зараз «Пінскую шляхту» буду рабіць у Варшаве. І мне галоўны рэжысёр тэатра гаварыў: маўляў, я табе знайду артыста лепей за Манаева. Пашукаў год і не знайшоў. І сказаў: хачу Манаева. І мы цяпер паедзем у Варшаву са сваім спектаклем…»

***

Спектакль «Тутэйшыя» па аднайменным творы Янкі Купалы ў 1990 годзе паставіў вядомы рэжысёр Мікалай Пінігін. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.

У спектаклі былі заняты найлепшыя акцёры Купалаўскага тэатра — Віктар Манаеў, Зоя Белахвосцік, Марыя Захарэвіч, Генадзь Аўсяннікаў, Аляксандр Падабед і іншыя.

У фінале «Тутэйшых» лунаў бел‑чырвона‑белы сцяг. Некаторыя гледачы падчас гэтай сцэны выкрыквалі «Жыве Беларусь!». З гэтай нагоды каля дзесяці гадоў таму кіраўнікі ад культуры спрабавалі ўсімі праўдамі і няпраўдамі зняць «палітычны» спектакль з рэпертуару. На паўтара года спектакль быў фактычна забаронены. Прыблізна ў 2002 годзе Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых». А потым спектакль ізноў знік з рэпертуару…

Каментары11

Цяпер чытаюць

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах3

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір чачэнскага спецназу назваў журналістаў «петухамі» і паказаў, што носіць гадзіннік за 250 тысяч еўра

«Сделано в Белоруссии». Сацсеткі ўзбудзіліся ад сыру загадкавага паходжання9

Сяргей Ціханоўскі атрымаў пашпарт Новай Беларусі ФОТАФАКТ16

У Польшчы збіраюць грошы на лячэнне хворага беларускага хлопчыка6

Звычайны пачак беларускага масла пад ультрафіялетам паказаў схаваныя таямніцы12

Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»30

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне5

«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжой Беларусі9

Знікла жанчына, якая ехала з Беларусі ў Германію праз Варшаву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах3

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць