Грамадства44

Лукашэнка: Падтрымка адоранай моладзі з’яўляецца справай дзяржаўнай важнасці

Падтрымка адоранай моладзі з’яўляецца ў Беларусі справай дзяржаўнай важнасці і прызначана ўсім дзецям, у якіх цепліцца іскра творчага агню — незалежна ад дастатку і сацыяльнага статусу іх бацькоў. Пра гэта заявіў 24 мая прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з адоранай моладдзю ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.

Як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта, у сустрэчы ўдзельнічалі навучэнцы — пераможцы міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэаты спецфондаў, кіраўнікі дзяржавы па падтрымцы адораных студэнтаў і таленавітай моладзі.

«Ствараючы нашу маладую суверэнную дзяржаву, выпрацоўваючы сваю арыгінальную мадэль развіцця, мы абапіраліся і абапіраемся на духоўныя сілы і творчы патэнцыял беларускага народа, яго здольнасці, інтэлект і працавітасць, — сказаў прэзідэнт. — Невычэрпная скарбніца талентаў — вось сапраўднае беларускае багацце, галоўны рэсурс, дзякуючы якому наша краіна рана ці позна зойме лідзіруючыя пазіцыі ў свеце».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўдалося захаваць і развіць агульнадаступную сетку гімназій і ліцэяў, школ мастацтваў, кружкоў, студый і самадзейных калектываў. Масавы характар набыў у нашай краіне алімпіядны рух. Моладзь годна прадстаўляе Беларусь на міжнародных інтэлектуальных і творчых спаборніцтвах, выставах і конкурсах па ўсіх відах мастацтва.

Як паведамляе прэс‑служба, раскрыцці патэнцыялу моладзі спрыяе дзейнасць спецыяльных фондаў кіраўніка дзяржавы, створаных неўзабаве пасля абрання Аляксандра Лукашэнка прэзідэнтам у 1994 годзе. За 15 гадоў лаўрэатамі і стыпендыятамі прэзідэнцкіх спецфондаў сталі больш як 22 тыс. маладых людзей, педагогаў і творчых калектываў. «Адшукаўшы талент, мы не выпускаем яго з поля зроку, а дапамагаем дасягнуць тых вышынь дасканаласці, якія закладзены прыродай, — адзначыў Лукашэнка. — Нямногія краіны могуць сказаць, што ведаюць усіх сваіх таленавітых дзяцей пайменна. А ў Беларусі створаны спецыяльныя банкі даных адоранай і таленавітай моладзі. І попыт на людзей, якія ёсць у гэтых банках даных, велізарны».

«Вам дадзены ўсе магчымасці для асобаснага росту і ўдасканалення ў любімай справе. Галоўнае — правільна распарадзіцца імі, не зарыць бязмэтна свае таленты ў зямлю, а паспяхова рэалізаваць іх на Радзіме і з карысцю для грамадства», — сказаў Лукашэнка. «Калі ж вы захочаце рэалізаваць сябе за мяжой на карысць сваёй Радзіме — я таксама супраць не буду», — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў маладых людзей з заканчэннем навучальнага года і пажадаў ім здароўя, натхнення, поспехаў у вучобе, працы і творчасці.

Лукашэнка ўручыў юнакам і дзяўчатам пасведчанні і нагрудныя знакі лаўрэатаў спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і спецфонду прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?16

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?16

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць