Навука і тэхналогіі

Антарктыда мае «гравітацыйную дзірку». Што гэта такое і ці нясе пагрозу планеце?

У Антарктыдзе існуе так званая «гравітацыйная дзіркa» — вобласць, дзе сіла прыцягнення слабейшая, чым у іншых частках планеты. Гэтая з’ява фармавалася на працягу мільёнаў гадоў глыбока пад паверхняй кантынента, пішуць даследчыкі ў часопісе Scientific Reports.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Звычайна гравітацыю ўспрымаюць як пастаянную велічыню, але насамрэч яна змяняецца ў залежнасці ад шчыльнасці парод у нетрах Зямлі. Там, дзе гравітацыя слабейшая, паверхня акіяна крыху ніжэйшая адносна сярэдняй формы Зямлі (геоіда), бо вада імкнецца да зон з мацнейшым прыцягненнем. У Антарктыдзе гэта паніжэнне выяўляецца асабліва выразна.

Навукоўцы сцвярджаюць, што гэтая асаблівасць не нясе непасрэднай пагрозы планеце. Аднак яе вывучэнне можа дапамагчы лепш зразумець, як фармаваліся буйныя ледавіковыя шчыты і як яны ўплываюць на клімат і ўзровень мора.

Для даследавання «гравітацыйнай дзіркі» выкарыстоўваюцца сейсмічныя хвалі ад землятрусаў. Яны дазваляюць нібыта «прасвятліць» нетры Зямлі і стварыць трохмерную мадэль унутраных структур планеты. Атрыманую інфармацыю параўноўваюць са спадарожнікавымі данымі пра гравітацыйнае поле.

Камп’ютарнае мадэляванне дазволіла навукоўцам «вярнуцца» прыкладна на 70 мільёнаў гадоў таму і высветліць, што 30—50 мільёнаў гадоў таму гэта гравітацыйная анамалія была менш выяўленай. Гэты перыяд супадае з істотнымі кліматычнымі зменамі і фармаваннем антарктычных ледавікоў, якія істотна ўплываюць на ўзровень сусветнага акіяна і яго хімічны склад.

Даследчыкі мяркуюць, што далейшае вывучэнне гэтай з’явы дапаможа лепш зразумець сувязь паміж працэсамі ў глыбінях Зямлі і зменамі клімату на яе паверхні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць