Свет

Заснавальнік кампаніі Asos выпаў з 17‑га паверха ў Тайландзе

Сузаснавальнік буйнога брытанскага інтэрнэт-рэтэйлера Asos, 58‑гадовы Квентын Грыфітс загінуў у Тайландзе. Паводле паведамленняў СМІ, 58‑гадовага бізнэсмена знайшлі мёртвым пасля таго, як ён выпаў з балкона сваёй кватэры на 17‑м паверсе кандамініума ў Паттаі.

Квентын Грыфітс. Фота з сацсетак

Мясцовая паліцыя не выключае магчымасці крымінальнага следу, хаця ў жыллі не знойдзена прыкметаў узлому ці барацьбы. Канчатковую прычыну смерці павінна вызначыць судова-медыцынская экспертыза, якая можа працягвацца некалькі месяцаў.

Трагедыя адбылася на фоне судовага канфлікту мільянера з былой жонкай. Яна абвінавачвала Грыфітса ў незаконным прысваенні 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў з іх сумеснага бізнэсу, сцвярджаючы, што ён падрабіў дакументы і без яе ведама прадаў зямлю і акцыі кампаніі. Летась прадпрымальніка затрымлівалі, аднак пасля допыту адпусцілі. Сам ён абвінавачванні адмаўляў, а справа на момант яго смерці яшчэ разглядалася.

Грыфітс стаў адным з заснавальнікаў Asos у 2000 годзе. З цягам часу кампанія ператварылася ў міжнароднага гандлёвага гіганта з абаротам каля 3 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў. У кампаніі ён працаваў да 2005 года, пасля чаго прадаў частку сваіх акцый, зарабіўшы мільёны. Пазней ён судзіўся з бухгалтарамі, сцвярджаючы, што з-за няякасных падатковых кансультацый панёс значныя фінансавыя страты.

У Тайланд бізнэсмен пераехаў у 2007 годзе, дзе другі раз ажаніўся. Некалькі гадоў таму гэты шлюб распаўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай7

«Прыляцелі, родныя!» Каля Белавежскай пушчы пабачылі буслоў ВІДЭА

Гіпермаркет Green у мінскім ГЦ «Скала» закрылі

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы15

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць