Спорт44

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук публічна папрасіў УЕФА перагледзець пытанне адносна забароны для зборнай Беларусі гуляць футбольныя матчы на хатніх палях. Маўляў, чаму Ізраіль, у якім ваенны канфлікт, гуляе, а нам нельга? Пры гэтым ён засведчыў няведанне ці свядомае ігнараванне важнага нюансу.

Сяргей Кавальчук. Фота: Arife Karakum Anadolu via Getty Images

«Публічна прашу УЕФА: мы глядзім на сусветную сітуацыю. Усе матчы праводзім за межамі краіны. Пры гэтым дзяржава працягвае развіваць інфраструктуру. У нас шмат стадыёнаў высокага ўзроўню. Мы гатовыя арганізаваць прыезд камандаў сюды.

Адна з маіх просьбаў — дазволіць правядзенне хатніх матчаў нацыянальнай зборнай у Беларусі. Няўжо той жа Ізраіль, які ўдзельнічае ў канфлікце, больш заслугоўвае права праводзіць матчы дома? З улікам сітуацыі, якая змянілася з 2022 года, просім перагледзець рашэнне», — заявіў Кавальчук.

Аднак жа рэч у тым, што ў кастрычніку 2023 года матчы нацыянальнай каманды Ізраіля ў адборачным турніры Еўра-2024 з-за сітуацыі ў сектары Газа былі перанесеныя на іншыя даты і прайшлі на нейтральных палях. З таго моманту зборная Ізраіля праводзіць хатнія сустрэчы ў іншых краінах. Тое ж самае тычылася і ізраільскіх клубаў — апошнія гады яны праводзілі «хатнія» матчы на палях у Сербіі ці Венгрыі. 

Толькі цяпер разглядаецца пытанне аб змене такой сітуацыі. УЕФА збіраецца аднавіць правядзенне ў Ізраілі міжнародных футбольных матчаў з чэрвеня 2026 года. Прынцыповае рашэнне аб гэтым ужо прынята, а сарваць план можа толькі, як адзначаецца, «сур'ёзнае пагаршэнне абстаноўкі ў сферы бяспекі».

Але ж на сённяшні дзень інтэнсіўны ваенны канфлікт у Ізраілі, звязаны з сектарам Газа, практычна скончаны, бакі падпісалі адпаведныя пагадненні. Таму і падстаў трымацца ранейшых абмежаванняў у УЕФА няма, хай сабе нейкія абвастрэнні сітуацыі ў сектары Газа часам і ўзнікаюць.

Між тым як расійская вайна ва Украіне, за саўдзел у развязванні якой былі накладзеныя санкцыі і на лукашэнкаўскую Беларусь, спыняцца і не думае. Адпаведна, што б ні казаў Сяргей Кавальчук, у нашым рэгіёне няма і «сітуацыі, якая змянілася з 2022 года».

Каментары4

  • Футболист
    21.02.2026
    Пусть напишет жалобу в совет мира.
  • Хоча танчыць на касцях
    21.02.2026
    А як гэты блазан думаеце сюды каманды будуць прыязджаць? Праз Турцыю ці Казахстан, з шматчасавымі стыкоўкамі, а можа па 20 часоў на мяжы ў чэргах, як звычайныя беларусы?
  • ахоўнік лу лухту нясе
    21.02.2026
    Так "выведніка" ратавалі, што самалёты дагэтуль не лётаюць. Таму такі прыдзецца электрычку да Вільні запусціць. Уявіце, Мбапэ ці Кейн едуць на матч у Мінск у вагоне з дэмбелямі, а па праходах ходзяць цыганы, студэнты граюць на гітары, аскеры страляюць на "батон з маянэзам". Рамантыка! :)

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады4

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

Наш выхад з Данбаса не спыніць Пуціна: Зяленскі назваў чаканні ЗША недальнабачнымі2

Многія мужчыны з гадамі страчваюць сваю Y-храмасому. Гэта скарачае ім жыццё

У Маскве падарвалі трох паліцэйскіх4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады4

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць