Свет55

У Швейцарыі правядуць рэферэндум адносна абмежавання колькасці насельніцтва

Швейцарыя гэтым летам правядзе рэферэндум з ініцыятывы правай Швейцарскай народнай партыі (SVP), якая прапануе абмежаваць насельніцтва краіны да 10 мільёнаў чалавек. Галасаванне прызначана на 10 чэрвеня, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Згодна з прапановай, улады павінны будуць прыняць меры, калі пастаяннае насельніцтва, якое цяпер складае каля 9,1 мільёна чалавек, перавысіць 9,5 мільёна. Тады плануецца абмяжоўваць уезд новых мігрантаў, у тым ліку ўцекачоў і сямейнікаў іншаземцаў.

Калі ж колькасць жыхароў дасягне 10 мільёнаў і не пачне скарачацца, Швейцарыя будзе абавязаная выйсці з пагаднення аб свабодным перамяшчэнні з ЕС — сваім галоўным гандлёвым партнёрам.

За апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва краіны расло значна хутчэй, чым у сярэднім у дзяржавах Еўрасаюза. Каля 27% жыхароў не маюць швейцарскага грамадзянства. SVP сцвярджае, што рост насельніцтва прыводзіць да падаражання жылля і перагрузкі інфраструктуры.

У той жа час ініцыятыву рашуча крытыкуюць урад, парламент і бізнэс-супольнасць. Буйныя кампаніі, такія як Roche, UBS і Nestlé, папярэджваюць, што абмежаванні могуць паставіць пад пагрозу дамоўленасці з ЕС, у тым ліку пагадненне аб доступе да адзінага рынку.

Прадстаўнікі бізнэсу заяўляюць, што многія прадпрыемствы залежаць ад работнікаў з краін ЕС, а ў выпадку жорсткіх абмежаванняў яны могуць перанесці дзейнасць кампаній за мяжу, што негатыўна адаб’ецца на эканоміцы і бюджэце.

Паводле апытання, праведзенага ў снежні, каля 48% выбарцаў гатовыя падтрымаць ініцыятыву, што сведчыць пра падзел меркаванняў у грамадстве наконт таго, наколькі адкрытай павінна заставацца краіна.

Каментары5

  • Нечаканенька
    12.02.2026
    "Буйныя кампаніі, такія як Roche, UBS і Nestlé, папярэджваюць, што абмежаванні могуць паставіць пад пагрозу дамоўленасці з ЕС, у тым ліку пагадненне аб доступе да адзінага рынку."

    Вось і адразу бачна каму выгадна прывозіць замежную працоўную сілу і плаціць ім мінімалку, замест таго каб нармалёва плаціць мясцовым. Асабліва смешна пра "гуманістаў" з Нестле, якія у свой час не грэбалі карыстацца працай рабоў у Афрыцы.
  • калгас
    13.02.2026
    Нечаканенька, дру ні бок медаля: хай банкрутуюць, а краіна застаецца без бізнесе
  • Нечаканенька
    13.02.2026
    калгас, яны не збанкрутуюць без прытоку таннай працоўнай сілы, гэта нават на іхнім росце моцна не адаб'ецца.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране6

Светабнаўляецца6

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране6

Светабнаўляецца6

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць