Тэлеканалам хочуць дазволіць выкарыстоўваць музыку без дазволу праваўладальнікаў
Неабходная адна ўмова.

Дэпутаты ў першым чытанні падтрымалі змены ў закон, якія дазволяць выкарыстоўваць музыку на тэлебачанні без дазволу праваўладальнікаў. Гэта можна будзе рабіць пры ўмове выплаты праваўладальнікам узнагароды.
«Гэта звязана са спецыфікай тэлевізійнай вытворчасці, калі трэба вельмі часта аператыўна атрымаць нейкую згоду ад праваўладальнікаў або аўтараў музычных твораў, але далёка не заўсёды гэта магчыма. Таму права на свабоднае выкарыстанне даецца, але яшчэ раз падкрэслю — пры ўмове абавязковай выплаты справядлівай узнагароды», — пракаментаваў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч.
Праект прадугледжвае, што музыка можа быць выкарыстана «пры стварэнні і (ці) распаўсюдзе рэдакцыямі тэлевізійных СМІ асобных тэлеперадач з ліку тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм».
-
Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць
-
Дзясяткі гадоў экспедыцый у адным ютуб-канале. У Беларусі прэзентавалі відэархіў Міколы Козенкі з народнымі танцамі і абрадамі
-
Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком
Каментары