Свет66

Рутэ: Вайскоўцы краін НАТА з’явяцца ва Украіне адразу пасля заключэння мірнага пагаднення

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе, заявіў, што пасля падпісання мірнай дамовы з Расіяй ва Украіне будуць размешчаны заходнія вайсковыя кантынгенты.

Фота: Getty Images

Паводле слоў Рутэ, гаворка ідзе пра «кааліцыю жадаючых» — краіны, якія пагадзіліся накіраваць свае сілы для забеспячэння бяспекі ва Украіне.

«Як толькі будзе дасягнута мірнае пагадненне, з’явяцца ўзброеныя сілы, самалёты ў паветры і падтрымка на моры з боку тых краін, якія пагадзіліся», — сказаў генеральны сакратар альянсу

Рутэ ўдакладніў, што тыя члены НАТА, якія не ўвойдуць у гэтую кааліцыю, «будуць дапамагаць іншым спосабам».

Каментары6

  • 1111
    03.02.2026
    Не будет никакого мирного соглашения, пока войска НАТО не войдут в Украину и не дадут отпор России.
  • Есть нюанс
    03.02.2026
    Россия встретит их с цветами. С геранью.
  • гідота
    03.02.2026
    А чаму так прынцыпова "пасьля"? Калі яны так спрабуюць пазьбегнуць сутыкненьня з Расеяю, то навошта яны ўвогуле там патрэбныя? Які сэнс у такім паліцэйскім які загадзя кажа што не будзе страляць ні ў якім разе? А больш за ўсё гэта нагадвае той самы Будапэскі мэмарандум - вы зараз здайце свае ключавыя тэрыторыі, а мы ўжо потым, калі-небудзь, мабыць што-небудзь да вас адправім, толькі страляць пры гэтым не будзем... Здаецца да ЭЗ за чатыры гады так і не дайшло што ваяваць прыдзецца - хаваюць галаву ў пясок да апошняга моманту, а тыда ўжо позна будзе.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары80

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць