Эканоміка88

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Апошнія месяцы 2025 года аказаліся рэкорднымі па аб'ёмах росту рублёвых укладаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Чаму так адбываецца? 

Цягам чацвёртага квартала 2025 года беларусы штомесяц абнаўлялі рэкорды па прытоку грошай на рублёвыя ўклады. Апошні квартал прынёс банкам 1,289 мільярда рублёў. У прыватнасці, кастрычнік — 407,7 мільёна, лістапад — 440,3 мільёна, а снежань — 440,8 мільёна рублёў.

Апошнія некалькі гадоў працэнтныя стаўкі па ўкладах у далярах і еўра складаюць ад 0,01% да 0,1% гадавых, таму трымаць на іх грошы фактычна бессэнсоўна. 

Пры гэтым працэнтныя стаўкі па рублёвых дэпазітах застаюцца высокімі і амаль не змяняліся з канца лістапада 2023 года. Тады беларускія рублі на безадзыўныя ўклады можна было пакласці пад 13 — 13,5%. Цяпер працэнты па безадзыўных укладах складаюць ад 14,3 да 14,8%.

Разам са стабільным курсам рубля рублёвыя дэпазіты выглядаюць прывабна. У тым ліку з улікам інфляцыі, якая ў апошнія гады вагаецца ў межах ад 5,2% у 2024‑м да 6,8% у 2025-м.

Найбольш выгаднымі лічацца ўклады тэрмінам ад 13 месяцаў, паколькі прыбытак з іх не абкладаецца падаткам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што стала з грашыма, калі іх паклалі год ці два таму?

Для разліку возьмем дэпазіт пад 13% гадавых, грошы на які паклалі 13 месяцаў таму ў канцы снежня 2024 года. 

Умоўныя 10 000 рублёў пераўтварыліся б у 11 408 рублёў — плюс 1 408 рублёў.

Калі б уклад быў адкрыты на 24 месяцы, то цяпер бы вы замест 10 000 рублёў мелі 12 600 рублёў. 

І гэта ўклады без капіталізацыі. Калі ўклад прадугледжвае капіталізацыю, то праз 13 месяцаў будзе плюс 1510 рублёў, а праз 24 месяцы — плюс 2970.

А што будзе, калі перавесці ў даляры?

Матэматыка ў валюце наогул выглядае ашаламляльна. Калі ў снежні 2024 года вы мелі 10 000 рублёў, то па тагачасным курсе вы маглі купіць за іх каля $2880. Сёння, зняўшы ўклад з працэнтамі (11 408 рублёў) і купіўшы валюту, вы атрымаеце на рукі каля $4000.

Дзякуючы ўмацаванню рубля і высокім стаўкам чысты прыбытак у далярах склаў больш за $1100. Гэта каля 39% гадавых у валюце.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Такія вынікі ў пераводзе ў даляры атрымаліся за кошт таго, што рубель моцна ўмацаваўся адносна амерыканскай валюты, што абсалютна нетыпова для Беларусі.

Рызыкі застаюцца

Пры гэтым няма ніякай гарантыі, што ў бліжэйшыя год-два сітуацыя не зменіцца. Паколькі беларусы ўсё яшчэ традыцыйна вымяраюць свае зберажэнні ў далярах, то, каб не згубіць грошы, праз 13 месяцаў даляр мусіць быць не даражэй, чым па 3,32 рубля. (У разлік бярэцца ўклад пад 14,3% з капіталізацыяй)

У выпадку з 24‑месячным дэпазітам — не больш, чым 3,81 за даляр. (У разлік бярэцца безадзыўны ўклад пад 14,7% з капіталізацыяй).

Таксама невядома, як доўга можа працягнуцца час, калі стаўкі па рублёвых дэпазітах будуць на такім жа высокім узроўні. Асабліва ва ўмовах, калі насельніцтва вельмі актыўна нясе грошы ў банкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Indrid Cold
    26.01.2026
    Лох не мамант, нясіце свае грошыкі ў лукашыстскія банкі і крыпту купляйце праз крыпта-банк ;)
  • creck_55
    26.01.2026
    Скупой платит дважды- дурак, трижды- а лох, в тройном размере и постоянно! :-D :-D :-D
  • Янка
    26.01.2026
    Экстрэмальная рызыка дэпазітаў у падсанкцыйнай ваюючай краіне патрабуе экстрэмальна высокай даходнасці у якасці кампенсацыі. Як у МММ. Толькі потым ня варта крыўдзіцца, калі тая рызыка рэалізуецца.
    Пасля адціскання Пріорбанка ў RZB Group ніводны беларускі банк ня мае аўтарытэтнага незалежнага інвестыцыйнага рэйтынгу. Пасля пачатку вайны міжнародныя аўдытарскія кампаніі сыйшлі з Беларусі. Колькі гнілых крэдытаў (у тым ліку і пад дзяржгарантыі) у банкаўскіх актывах ня лічыцца гнілымі праз бухгалтарскія хітрыкі і бясконцую рэструктурызацыю - невядома. Колькі дзяржпапер і квазідзяржпапер якія нібыта AAA, а насамрэч смецце - таксама невядома. І ўсё гэта на фоне фактычнага эканамічнага спаду, бо ўсе кропкі "росту" - гэта дзяржінвестыцыі ў "back-end" па рацэпту ППП альбо праца на расейскі ваенпрам, які імкліва страчвае плацёжаздольнасць.
    Але галоўны чыннік - Расея ўжо не дапаможа. Таму ўсё скончыцца вельмі дрэнна.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць