Сіноптыкі прагназуюць тэмпературу да −25 ℃ марозу, таму «Мінскія цеплавыя сеткі» пераводзяць сістэму цеплазабеспячэння сталіцы на ўзмоцнены рэжым працы, паведамілі ў «Мінскэнерга».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Для стабільнага ацяплення ў дамах у магістральных трубаправодах павялічаць тэмпературу вады да 90—100 ℃. Пры гэтым тэмпература батарэй у кватэрах рэгулюецца аўтаматыкай цеплавых пунктаў або персаналам ЖЭС у адпаведнасці з праектнымі нормамі будынка.
Згодна са стандартамі, тэмпература паветра ў жылых памяшканнях павінна падтрымлівацца ў межах +18—24 ℃. Заяўляецца, што спецыялісты «Мінскіх цеплавых сетак» сачыць за надвор’ем кругласутачна, каб аператыўна карэктаваць працу і падтрымліваць камфортную тэмпературу для жыхароў.
Каментары