35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна
Алена Кулікова працавала ў кампаніі Kernelics і займалася тэсціраваннем праграмнага забеспячэння.

Алена нарадзілася 26 ліпеня 1990 года ў Брэсце. Скончыла мясцовыя школу №9, гімназію №1 і абласны ліцэй імя Машэрава. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці «інфармацыйна-вылічальныя сістэмы», які скончыла ў 2014-м.
Алена трапіла на размеркаванне сістэмным адміністратарам у Дрыбінскае раённаё спажывецкае таварыства, дзе працавала ў 2014—2016 гадах. Пазней яна вярнулася ў Брэст і перайшла ў IT-сферу: амаль чатыры гады адпрацавала QA-інжынерам у кампаніі Tectus Media. Апошнія пяць гадоў Алена працавала аддалена ў кампаніі Kernelics на пазіцыі QA Specialist.
Яна цікавіцца рок-музыкай, у прыватнасці, творчасцю гурта Neverlove, пра які шмат пісала. Асабліва Алена любіць катоў: ратавала іх і рэгулярна дзялілася карцінкамі з катамі. Яшчэ Алена вяжа цацкі для сябе і сяброў.
Кулікова знікла ў чэрвені 2025 года і вярнулася анлайн толькі ў канцы снежня 2025-га. Верагодна, яе трымалі ў СІЗА да суда.
Алену Кулікову асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе. Ёй інкрымінавалі часткі 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Дзяўчыне прысудзілі «хатнюю хімію», але дакладны прысуд невядомы. Імаверна, пераслед звязаны са справай Гаюна.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЗамест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Калі гэта не так, то сам вынік і дзеянні, якія да яго прывялі, выклікаюць шэраг сур’ёзных пытанняў да арганізатараў:
1. Пытанне бяспекі ўсяго праекта.
2. Пытанне свядомасці і ўзроўню адказнасці арганізатараў.
3. Пытанне іх кагнітыўных здольнасцяў і здольнасці ацэньваць рызыкі.
І апошняе, але, магчыма, самае важнае пытанне — гэта пытанне адказнасці за вынік.
Хто панясе адказнасць за затрыманні, турэмныя тэрміны і зламаныя лёсы?
Гэтая адказнасць павінна існаваць. Нават калі цяпер, ва ўмовах выгнання, яе немагчыма рэалізаваць, пра яе нельга забываць. У будучыні, калі з’явіцца магчымасць дзейнічаць у прававым полі Рэспублікі Беларусь, неабходна правесці грунтоўнае расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Бо гаворка ідзе пра адказнасць за лёсы іншых людзей. А справядлівасць павінна працаваць у дачыненні да абодвух бакоў — як да лукашыстаў, так і да дэмакратаў. Такое нельга спускаць на тармазах, бо ёсць ахвяры, якім прыйдзецца зазірнуць у вочы.