Усяго патроху2424

Беларуская каманда «Доктар Хаус» так сабе жартавала з Беларусі і беларусаў у расійскім шоу

Дасталася і Пінску, і Оршы, і трактарам «Беларусам», і цыганам.

Момант выступу каманды «Доктар Хауc». Скрын відэа: kvn_obozrenie / vkvideo.ru

Пры канцы мінулага года на расійскім «Першым канале» пачало выходзіць новае гумарыстычнае шоу «Каманды», якое мае фармат Клуба вясёлых і кемлівых, аднак пазбаўленае духу спаборніцтва. Галоўная мэта, як сцвярджаюць стваральнікі, — павесяліць гледача. Вядзе праграму беларус Вадзім Галыгін.

У трэцім выпуску шоу ўзяла ўдзел каманда «Доктар Хауc», якая пачала выступ з самапрэзентацыі.

— На сцэне беларусы! А Беларусь, між іншым, займае пятнаццатае месца ў рэйтынгу краін па алфавіце. Абыходзячы такія краіны, як Германія, ЗША, Японія…

— Расія…

— Не трэба. Беларусам пра расіян можна казаць альбо добра…

Пасля такога пачатку капітан каманды заўважыў, што многія расіяне ведаюць у Беларусі толькі горад Мінск, у той час, як у краіне яшчэ «шмат гарадоў, ды яшчэ якіх!»

Прэзентацыя пачалася з Віцебска і Оршы:

— Вось Віцебск…

— …месца, дзе праходзіць «Славянскі базар»!

— …«Славянскі базар» — месца, дзякуючы якому ў Малежыка дагэтуль ёсць праца. Якія яшчэ гарады там ёсць?

Орша.

— Орша — самы чытаючы горад Беларусі. Там дзве турмы.

@nashaniva Беларуская каманда пажартавала з Беларусі і беларусаў у расійскім шоу. Як вам? #Беларусь #нашаніва #белорусы #мова ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Ад Оршы перайшлі да Полацка:

— Яшчэ ёсць горад Полацк, самы старажытны горад Беларусі, яму 1163 гады. А побач стаіць горад Наваполацк, яму 67 гадоў. Ведаеце, у чым прыкол? Яны выглядаюць аднолькава.

А потым пакпілі з эканомікі:

— Ну а як жа цудоўны горад Гомель?

— А так, цудоўны горад Гомель… Нагадай, што ў ім цудоўнага?

— Ну раскажы, што там уся беларуская нафта.

— Так, у Гомелі ўся беларуская нафта… з Расіі.

Не забыліся і пра спартовыя дасягненні:

— Пінск!

— Будзь здаровы!

— Гэта горад.

— А, так, Пінск. Сябры, у Пінску вырабляюць ўсю драўляную мэблю Беларусі. Дарэчы, па чыстым супадзенні, адтуль зборная Беларусі па футболе. Вось гэтая вось, дзякуючы якой зборная Расіі па футболе ўжо тры гады не прайграе.

Не абышлося і без палітыкі:

— Яшчэ ёсць горад Гродна, горад на мяжы з Польшчай. Там ёсць адна вельмі класная забава: глядзець, як палякі будуюць агароджу. Галоўнае, такія хітрыя: сабе прыгожым бокам, а нам цвікамі.

— Казлы.

— Горад Казлы! Выдатны горад…

— Не, я не пра горад.

Свой тур па гарадах Беларусі каманда завяршыла тэмай славутай чысціні на вуліцах, пакпіўшы з аднаго з брэндаў краіны — трактара «Беларус»:

— Увогуле, сябры, у нас шмат класных, прыгожых гарадоў са сваёй культурай і гісторыяй. Але яднае іх адно: куды ні плюнь — скрозь чыста. Таму што прыбірае іх трактар «Беларус». Дарэчы, многія памылкова думаць, калі бачаць наш трактар, што ён мые вуліцы. Насамрэч ён проста працякае.

Нечакана каманда завяршыла вітанне згадкай пра цыганоў:

«Так што, сябры, прыязджайце ў Беларусь. Беларусь, між іншым, вельмі багатая краіна. Цыганы не дурні, абы-дзе не застануцца».

Каментары24

  • Filipp
    14.01.2026
    Што яны сабе дазваляюць? Ніхто не мае права жартаваць над беларусамі! Асабліва ў Расеі! ( такую рэакцыю чакае аўтар артыкула?).
  • Табар пайшоу́ у вёску Александрыя у́ 1950
    14.01.2026
    Ну так, прау́да ж нейкая ёсць у гэтых жартах
  • l;jl
    14.01.2026
    апошні сказ

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай17

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме20

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію17

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў17

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай17

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць