Здарэнні

Баранавіцкая раёнка расказала гісторыю пра кацяня ў слоіку. Міліцыя назвала гэта фэйкам, створаным дзеля хайпу

Напярэдадні па сацыяльных сетках і СМІ шырока разышлася эмацыйная гісторыя. Жыхарка Баранавічаў выратавала кацяня, якое нехта закатаў у трохлітровы слоік і выкінуў каля смеццевых кантэйнераў.

Па сцвярджэнні гаспадыні котка ад'елася і зараз выглядае так

Пра гісторыю, што здарылася яшчэ ў кастрычніку, напісала баранавіцкае дзяржаўнае выданне «Наш край», і перадрукавалі іншыя медыі.

Зараз Наш край» выдаліў матэрыял са свайго сайта. Па спасылцы на артыкул цяпер адкрываецца старонка з паведамленнем «Элемент не знойдзены!».

Міліцыя піша, што праверыла гэтую інфармацыю. Зазначаецца, што падчас размовы з меркаванай гераіняй гісторыі высветлілася, што жанчына не пацвердзіла ключавыя дэталі, выкладзеныя ў СМІ. Яна не змагла назваць ветэрынарную клініку, куды нібыта звярталася, і дакладна ўказаць, дзе і пры якіх абставінах з’явіўся яе гадаванец.

Праверка ўсіх магчымых ветэрынарных устаноў таксама не выявіла факту сутыкнення з такім выпадкам. У міліцыі канстатавалі: факт жорсткага абыходжання з жывёлай не знайшоў пацвярджэння.

Міліцэйскі канал назвал гэтую гісторыю назвалі фэйкам, створаным дзеля хайпу і прыцягнення аўдыторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць