Грамадства1111

«Беларусь 1» падманула Аляксандра Кныровіча, каб узяць каментар для прапагандысцкага фільма

У панядзелак у эфіры «Беларусь 1» выйшаў фільм Ксеніі Лебедзевай пра Уладзіміра Усера. Аўтарка паспрабавала выкарыстаць смерць мужчыны для дыскрэдытацыі беларускай апазіцыі. Ёсць у фільме і кароткі фрагмент з удзелам Аляксандра Кныровіча. Бізнэсмен заявіў, што ягоны каментар быў запісаны падманным шляхам.

Аляксандр Кныровіч распавёў «Люстэрку», што дзяўчына, якая яму патэлефанавала, прадставілася валанцёркай, што збірае словы падтрымкі для сям’і памерлага.

— Гэта было 9 ці 10 снежня: мне ў Telegram напісала нейкая асоба, падпісаная жаночым імем; па манеры зносін можна было меркаваць, што гэта маладая дзяўчына. Яна сказала, што я напэўна ведаю пра трагедыю [з Уладзімірам Усерам], і папрасіла запісаць відэа з маёй думкай пра тое, што адбылося, паведаміўшы, што збіраецца апублікаваць яго ў памяць пра журналіста. Я некалькі дзён спрабаваў яе верыфікаваць і прасіў даць хоць нейкія звесткі пра сябе, але суразмоўніца спасылалася на тое, што яна непублічная асоба і не вядзе сацсеткі. Калі б гаворка не ішла пра смерць чалавека, я б адмовіўся, — патлумачыў суразмоўца.

Кныровіч адзначыў, што адправіў дзяўчыне файл працягласцю каля 40 секунд. Аднак у выніковы мантаж прапагандыстаў трапіла толькі палова запісу.

— Яны пакінулі толькі тую частку каментара, у якой я гаварыў пра саму трагедыю. Астатнія 20 секунд былі пра тое, што я вельмі спадзяюся, што гэтая ахвяра была не марнай у барацьбе з рэжымам, — адзначыў Кныровіч.

Аляксандр прызнаецца, што дапускаў думку пра магчымую правакацыю, але вырашыў паступіць сумленна.

— Я падумаў, што нават калі гэта правакацыя, то не бачу, як яе можна выкарыстаць. Яшчэ падумаў: што ж у мяне за такі ўзровень даверу, калі я нават у такой сітуацыі ў нечым падазраю людзей. Запісаў каментар і адправіў 12 снежня. Суразмоўніца рассыпалася ў падзяках, чым мяне яшчэ раз здзівіла. Пасля гэтага яна знікла. Цяпер кантакт выдалены, канцы абрэзаныя, — распавёў бізнэсмен.

Пасля выхаду фільма Кныровіч, паводле яго слоў, быў расчараваны метадамі працы супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання.

— Мой маральны стан дрэнны з-за таго, што нашы людзі паміраюць у эміграцыі. Я ўвогуле не бачу ніякага мінусу ў тым, што яны выкарысталі мой вобраз і словы. Як я напісаў у сваім Facebook, калі б дзяржаўнае ТБ звярнулася да мяне наўпрост, я б даў ім каментар. Проста таму, што я не хаваю свайго меркавання ці месцазнаходжання. Больш за ўсё мяне засмучаюць самі паводзіны беларускіх прапагандыстаў. Напэўна, у гэтым неяк удзельнічалі і спецслужбы. Агідна ад таго, як з таго боку гэта ўсё зроблена. Адчування негатыву няма, але ёсць шкадаванне, што гэтыя людзі ўспрымаюць свет праз прызму варожасці.

Каментары11

  • Вось як!
    14.01.2026
    Не можа быць, падманулі такога вялікага белаРускага інтэлектуала, які столькі ведае пра свет вялікай расейскай літаратуры і быў экспертам ад усяго на розных перадачах.
  • За ім
    14.01.2026
    Можа і Мелказёраў таксама гэтаксама камусьці паспачуваў, не адмаўляць жа, калі папрасілі.
    Затое для Аляксандра няма дрэннай рэклямы...і нейкага фільтра на свой-чужы, як і ва ўсіх "дэм"сілах.
  • pio
    14.01.2026
    Indrid Cold, Первый и второй пункты не такие эффективные, как кажутся. Пропагандистам ничего не стоит заблюрить всё кроме лица. Состряпать скриншот с донатом тоже несложно. Когда вас просят об активном содействии (например, дать комментарий для СМИ или поделиться непубличной информацией), незнакомым людям, обращающимся к вам через соцсети, лучше отказать.

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць