Грамадства77

Бяляцкі: Азаронка ў калоніі цярпець не могуць, выключаюць адразу

Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў новым выпуску «ТОКу» расказаў, чаму ў калоніі вязні глядзяць перадачы Скабеевай, а Азаронка не могуць пераносіць.

Рыгор Азаронак і Вольга Скабеева. Фота: скрын відэа СТБ; Wikimedia Commons

Алесь Бяляцкі прызнаецца, што да затрымання наогул не ведаў, хто такая расійская прапагандыстка Вольга Скабеева і што за перадача «60 минут». А калі трапіў у зняволенне, і суседзі па камеры яе ўключалі, то пратэставаў:

«Калі першыя месяцы (…) ў камеры яе ўключалі, я пратэставаў кожны раз і патрабаваў, каб выключылі».

Аднак, як адзначае Бяляцкі, з часам, асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, яго стаўленне да перадачы змянілася:

«Я пачаў сам ужо глядзець і сам прасіць, каб мне гэты час у камеры выдзелілі менавіта на гэтую перадачу. Усё астатняе глядзіце, што хочаце — музыку там, кіно, але дайце мне паглядзець [перадачу Скабеевай]».

На думку Бяляцкага, у той перадачы, нягледзячы на прапаганду, шмат фактуры. Менавіта гэта і цікавіла праваабаронцу.

«Скабеева выкарыстоўвае фактуру вельмі розную. Яна падае сюжэты з нейкіх замежных сродкаў масавай інфармацыі, якія датычаць міжнароднага жыцця і адносін. Напрыклад, Еўрапейскага саюза і Украіны, Украіны з ЗША, Расіі з ЗША. Гэта ўсё ідзе ў яе такімі лініямі. Там дастаткова інфармацыі, не трэба вышукваць як крупінкі».

Галоўная праблема перадач Скабеевай — гэта інтэрпрэтацыя інфармацыі. Таму трэба ўмець выдзеліць з гэтага патоку факты.

«Каментары — вось у гэтым сабака закапаны. Яны даюць гэта так, як ім трэба. Яны смяюцца, здзекуюцца, пачынаюць ёрнічаць. Вось яны ўсё гэта паказваюць: «Гэта ж усё Захад гнілы, мы — расіяне, мы такія, мы сякія». І гэта заходзіць рускаму народу. Трэба сказаць, што маса расіян успрымае на ўра вось такі падыход.

Але калі ты сядзіш і як бы гэта ўсё адкідваеш і пакідаеш толькі фактуру, то дастаткова, каб набрацца даволі багата чаго», — тлумачыць Алесь.

Як даводзіць Бяляцкі, нават калі расійская прапаганда выбірае толькі тое, што ёй выгадна, і нават калі кагосьці спрабуюць выставіць ворагам, сутнасць застаецца зразумелай:

«Паказвалі Наўседу, прэзідэнта Літвы. Ён заўсёды выступаў так нармальна. Яны хочаш-не хочаш (таму што ён іншага не гаварыў) паказваюць яго прынцыповую пазіцыю. Таму што ён заўсёды прынцыповы, ён гаворыць тое, што ён думае і па адносінах да Расіі, і па адносінах да вайны, і па салідарнасці з Украінай, і па праблемах Еўразвяза.

Ты слухаеш і разумееш яго пазіцыю. Я тут ужо калі прыехаў і гаварыў з ім, размаўляю і бачу — у прынцыпе тое, што расіяне паказваюць яго як ворага, але даюць інфармацыю, якую я магу ўспрымаць і даваць ужо свае ацэнкі ягонай пазіцыі паслядоўнай, гэта нармальна».

Бяляцкі адзначае, што перадачы беларускіх прапагандыстаў не глядзяць у калоніі.

«Проста іх выключаюць адразу. Як толькі Азаронак — адразу пачынаюцца маты-пераматы. Яго не церпяць, цярпець не могуць. Проста чыста на чалавечым узроўні ён выклікае такую агіду. Вось гэты яго напор… Адразу: «Пераключайце. Не, толькі не гэта»».

Падсумоўваючы, Бяляцкі адзначае, што расійскія тэлепрапагандысты «працуюць на больш высокім узроўні, больш хітра. І інфармацыйна іхнія перадачы больш усё ж такі насычаныя».

Каментары7

  • Аристотель
    25.12.2025
    Григорий болен местью за отца. Но наделал много ошибок. Теперь он изгой по обе стороны.
  • Абу
    25.12.2025
    Аристотель, Я б дадаў, на што ён яшчэ хворы... Але й так усе ведаюць.
  • Час ідзе...
    26.12.2025
    Азвяронак-малодшы будзе пад шконкай некалі яшчэ у́ турме

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе4

Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?1

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

Наталля Дуліна — пра ануляваны пашпарт, перамогу над бюракратыяй і першы год у Вільні2

Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма4

«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць