Нерухомасць22

У Каменнай Горцы пабудуюць новы жылы комплекс

У квартале вуліц Прытыцкага — Скрыпнікава — акадэміка Вышалескага ў Мінску, на месцы былога прыватнага сектара, пачалі будаўніцтва новага жылога комплексу.

Кватэры ў першым доме прызначаныя не толькі для чаргавікоў — для свабоднага продажу зарэзервавалі больш за 90, піша Мінскбуд.

Рабочыя працуюць на пляцоўцы дома №1.1 паводле генплана: завяршаюць убіванне свідранабіўных паляў (па 170—200 штук на кожную секцыю), заліваюць верхнюю частку падмурка і рыхтуюць цокаль.

Першы гмах пабудуюць паводле каркаснай тэхналогіі, якая дазваляе рабіць свабодную планіроўку. Дом будзе пяцісекцыйны ад 10 да 12 паверхаў. Усяго ў ім размесціцца 341 кватэра (ад аднапакаёвых да чатырохпакаёвых), большая частка з якіх будуецца для грамадзян, што паляпшаюць жыллёвыя ўмовы без дзяржаўнай падтрымкі, аднак 93 кватэры прызначаныя для адкрытага продажу.

Новабудоўлю здадуць як жыллё камфорт-класа са свабоднай планіроўкай кватэр, без чыставога аздаблення.

Побач з будынкам пабудуюць двухузроўневы паркінг на 102 аўтамабілі. Следам за першым домам плануюць пабудаваць яшчэ два жылыя корпусы.

Каментары2

  • Імхо
    22.12.2025
    Гэта не сказаць што Каменная Горка. Горка прынамсі на іншы бок Прытыцага. Побач з Чырвоным Борам, а дакладней былы пасёлак Кунцаўшчына
  • Абу
    22.12.2025
    Менск не гумовы... Хаця пачакай...

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся7

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень2

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць