Грамадства1010

У Пружанах мужчыну затрымалі за галюцынагенныя грыбы, назбіраныя ў лесе

Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, 35‑гадовага мужчыну затрымалі супрацоўнікі наркакантролю Бярозаўскага РАУС падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Яго падазраюць у захоўванні забароненых рэчываў.

Фота: t.me/krepostfortuvd

Следства ўстанавіла, што мужчына ў спецыялізаваных чатах прачытаў пра галюцынагенныя грыбы і даведаўся, як яны выглядаюць. З набытымі ведамі ён накіраваўся ў лес, дзе знайшоў грыбы, што адпавядалі апісанню. Пасля гэтага ён высушыў іх і захоўваў дома ў шкляным слоіку.

Падчас агляду жылля сілавікі знайшлі і канфіскавалі больш за 16 грамаў асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў расліннага паходжання — псілацыну і псілацыбіну, якія ўтрымліваюцца ў грыбах.

Затрыманы патлумачыў, што збіраўся выкарыстоўваць іх для асабістых патрэб.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу. Паводле заканадаўства, яму можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

У міліцыі нагадалі, што ў Беларусі не існуе легальных наркотыкаў: усе такія рэчывы забароненыя, а любыя дзеянні з імі цягнуць за сабой крымінальную адказнасць.

Каментары10

  • feafania
    20.12.2025
    Памятаю, на хатняй хіміі, вырашыла я неяк пасьля працы ўзімку зайсьці ў бліжэйшы лес за зімовымі апенькамі. Іду сабе па сьцежцы, разглядаю пянькі, сьнегу шмат было, і вось толькі я хацела падняць грыб, як зьнянацку выскоквае мент і паказвае мне сваё пасьведчаньне: ваша прозьвішча, што тут робіце. Я так перапужалася, вось думаю, ужо ў лес мяне арыштоўваць прыперліся: "Грыбы зьбіраю, а вось - грыб". "А мы тут наркаманаў шукаем". Ну я з перапугу і выдала: "Тут мухаморы не растуць".
    Толькі пазьней дапетрыла, што яны закладчыкаў шукалі. Так што глядзіце, цяпер у лесе ў кусьцікі прысядзіце - а з-за сьпіны вылезе мент.
  • Оле-Лукойе
    20.12.2025
    Мужик конечно сказочный персонаж…
    Ну собрал ты грибы,принёс домой,высушил - так заныкай же их грамотно и падай себе на мороз при любых обысках.
  • падчас аператыўна-вышуковых
    20.12.2025
    Мутная гісторыя, як яны маглі даведацца?

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць