Пенсіянерка ў Мінску пракалола чатыры колы аўто — машына замінала ёй прайсці
У адным з двароў Фрунзенскага раёна адбыўся інцыдэнт, у выніку якога былі пашкоджаны шыны аўтамабіля Nissan Primera. Да псавання маёмасці датычная мясцовая 61‑гадовая жыхарка, піша сталічная міліцыя.

Са слоў самой жанчыны, яна наважылася на такі крок, бо прыпаркаваны аўтамабіль ствараў перашкоду для яе перамяшчэння. У якасці прылады яна выкарыстала шыла, якім пракалола ўсе чатыры колы машыны.
Дакладная сума шкоды высвятляецца. Па факце здарэння заведзеная крымінальная справа паводле артыкула «Хуліганства».
Каментары
Или наймите специалистов.