Трагічнае здарэнне адбылося сёння каля 08:30 на дарозе М-6 паблізу вёскі Абухова.

25‑гадовы кіроўца аўтамабіля БМВ рухаўся з боку Гродна ў напрамку Мінска. Ён здзейсніў наезд на 67‑гадовага раварыста, паведамляе абласная міліцыя.
Той перасякаў дарогу злева направа па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку аварыі мужчына загінуў на месцы здарэння. Высвятляецца, ці спешваўся ён пры перасячэнні праезнай часткі.
У міліцыі нагадваюць: пры пераходзе дарогі веласіпедыстам неабходна спешвацца. Таксама важна абазначаць сябе святлоадбівальнікам.
Каментары