Свет2020

Краіны Еўрасаюза абавязалі ўзаемна прызнаваць аднаполыя шлюбы

Еўрапейскі суд пастанавіў, што ўсе краіны Еўрапейскага саюза павінны прызнаваць аднапольныя шлюбы, калі яны заключаныя легальна ў любой іншай дзяржаве ЕС — нават калі ўнутранае заканадаўства гэтай краіны такіх шлюбаў не прадугледжвае, піша Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: freepik.com

Суддзі падкрэслілі, што адмова ў прызнанні такога шлюбу парушае права на свабоду перамяшчэння і на павагу да прыватнага і сямейнага жыцця, а таксама можа стварыць сур’ёзныя праблемы ў штодзённым, прафесійным і адміністрацыйным жыцці, прымушаючы зарэгістраваную пару фактычна жыць як сужыцелі.

Падставай для справы стаў выпадак двух грамадзян Польшчы, якія ў 2018 годзе ўзялі шлюб у Берліне, а вярнуўшыся дадому, папрасілі прызнаць гэты шлюб праз польскі ЗАГС. Ім адмовілі, бо ў Польшчы аднаполыя шлюбы не дазволены. Пара абскардзіла рашэнне, і пасля гэтага справа трапіла ў Еўрапейскі суд у Люксембургу.

Суд пастанавіў, што гэты шлюб павінен прызнавацца на тэрыторыі ўсіх 27 дзяржаў — членаў ЕС. На думку суддзяў, грамадзяне Еўрасаюза маюць права свабодна перамяшчацца і весці нармальнае сямейнае жыццё як у іншай краіне ЕС, так і пасля вяртання на радзіму. Таму, калі яны стварылі сям'ю за мяжой, дзяржава паходжання павінна прызнаць гэты факт.

Пры гэтым рашэнне не патрабуе, каб краіны змянялі свае ўнутраныя законы адносна аднаполых шлюбаў. Яно толькі абавязвае прызнаваць такія шлюбы, калі яны легальна заключаныя ў іншай краіне ЕС, без дадатковых бар’ераў або абмежаванняў.

Больш за палову краін Еўрасаюза ўжо дазваляюць аднаполыя шлюбы. Першай такой дзяржавай сталі Нідэрланды яшчэ ў 2001 годзе. Некаторыя краіны прызнаюць толькі грамадзянскія партнёрствы, але Польшча пакуль не прызнае і іх, нягледзячы на спробы ўрада ўмацаваць правы ЛГБТК+.

Каментары20

  • Нам неабходна прававая беларуская еўрапейская дзяржава
    25.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Отец Засандалий
    25.11.2025
    Когда я посмотрел репортаж о свадьбе четырёх мушкетёров в Германии, я понял, что сказка стала былью.
  • Норм!
    25.11.2025
    Хутка вас засяляць мусульмане!

Цяпер чытаюць

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны7

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі задумалі разабраць чыгунку, што вядзе у Расію19

«Поўны фарш, а цана як у пустой Tesla». Чым (не) задаволеныя ўладальнікі кітайскіх электрамабіляў13

Пярцоў прапанаваў увесці даплаты да заробкаў для прапагандыстаў, якія трапілі пад санкцыі5

Па «справе Гаюна» вынеслі жорсткі прысуд жыхару Ельска

Былога следчага з Нясвіжа асудзілі за палітыку

У рэйтынгу самых населеных гарадоў свету памяняўся лідар

У Кыргызстане перад візітам Пуціна пасольства Украіны са сцягам схавалі за LED-экранам1

На станцыі метро «Кастрычніцкая» існавала «сляпая зона» для машыністаў. Цяпер прыдумалі, што з гэтым рабіць1

«Калядную краму», якая прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі, закрылі і праводзяць праверку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны7

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць