Меркаванні22

Як нам пашырыць шэрагі

Я ў свой час даведалася пра «Нашу Ніву» з падпіснога каталёгу Белпошты. Назва вельмі гучная (білеты па гісторыі ў школе я добра вучыла!).

Я ў свой час даведалася пра «Нашу Ніву» з падпіснога каталёгу Белпошты. Назва вельмі гучная (білеты па гісторыі ў школе я добра вучыла!).

Вырашыла выпісаць на месяц спачатку, праверыць, што гэта ёсьць і ці прыдатнае гэта да спажываньня паводле прызначэньня, а то іншыя можна толькі на гаспадарчыя патрэбы пускаць.

...Сёньня можна канстатаваць, што адмову Белпошты ў распаўсюдзе «Наша Ніва» так ці інакш перажыла. Ня ўсё так проста, ня ўсё ідэальна, зьмяніўся фармат выданьня і месца падпіскі (замест пошты — банк), ускладніўся працэс дастаўкі... Але мы (чытачы-падпісчыкі і шаноўная Рэдакцыя) пратрымаліся дастаткова часу, каб стала зразумела, што ад нас так проста не пазбавіцца! Што «Наша Ніва» была, ёсьць і будзе разам са сваімі вернымі чытачамі!

Але. Верныя старыя сябры-чытачы — гэта, безумоўна, добра. Аднак мне падаецца, што ўжо прысьпеў час падумаць і пра новых, пра тое, як пашырыць кола чытачоў. Камусьці пра газэту распавядуць знаёмыя, камусьці пашчасьціць даведацца пра газэту ў грамадзкім транспарце і атрымаць у падарунак які-небудзь нумар ад пастаяннага чытача... Толькі ж гэта адзінкі!.. Вядома, добрая рэкляма патрабуе добрых выдаткаў. Але, па-мойму, ёсьць рэчы, якія можна было б зрабіць з найбольшай эфэктыўнасьцю і з найменшымі выдаткамі.

Часам «Наша Ніва» друкуе рэклямныя абвесткі. Было б цудоўна, калі б Вы надрукавалі (ідэальны варыянт — фармат А4) у газэтцы і ўласную рэкляму. Такую, якую б кожны чытач мог выразаць з газэты і прымацаваць (прычапіць, прыляпіць) дзе-небудзь. Ну, хаця б на дошку для абвестак каля ўласнага пад’езду. (Выбар месца цалкам залежыць ад уласнай фантазіі.) Мне падаецца, што шмат хто з чытачоў пагадзіўся б з маёй думкай і быў бы ня супраць расклеіць некалькі абвестак (тым болей, што шмат часу гэта ня зойме). Узор рэклямы можна было б павесіць на сайце, каб ахвотнікі дапамагчы маглі згрузіць яе і раздрукаваць у патрэбнай колькасьці на друкарцы. З фарматам можна пагуляць...

Напрыклад, А4 — для вывешваньня і А5 — каб кідаць у паштовыя скрыні. Я б сама з радасьцю надрукавала з сотню такіх рэклямак-улётак, але вырашыла спачатку напісаць вам. Я ўпэўнена, што не адзіная сярод чытачоў «Нашай Нівы» такая «аматарка рэклямнай дзейнасьці». Таму добра было б распаўсюджваць рэкляму адзінага ўзору, а не каб кожны рабіў на свой капыл. Так мы даможамся меншай верагоднасьці памылак друку, недакладнасьцяў ці кепскай якасьці, а таксама большага эфэкту масавасьці. Карацей, лепей адна прадуманая кампанія і аб’яднаныя намаганьні, чым асобныя разьяднаныя памкненьні да карысных для «Нашай Нівы» дзеяньняў. Ну, а калі, на маю думку, лепей за ўсё такія дзеяньні чытачоў магла б скаардынаваць менавіта Рэдакцыя, то і пішу адразу да вас.

Такім чынам, буду чакаць ад вас адказу ў любой форме.

З найлепшымі зычэньнямі,

Тацяна М., Менск

Ад Рэдакцыі. Дзякуй, пашукаем спосаб задаволіць попыт. Пішэце, калі ласка, яшчэ, што варта было б рабіць. Дарэчы, анонсы значных культурных падзеяў і «Напішы палітвязьню» мы так адмыслова робім, каб гэтыя непалітычныя афішкі можна было лёгка множыць і пашыраць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр Жук у сваім выступе на калегіі Мінінфарма пераходзіў з рускай мовы на беларускую15

У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню4

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА9

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць