Грамадства1212

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне

Міжнародны гуманітарны фонд, які фінансуе падтрымку беларускіх палітвязняў, гатовы вярнуцца да працы з фондам BуSol пасля заявы ейнага заснавальніка Андрэя Стрыжака пра намер пайсці з арганізацыі ў выніку сэкс-скандалу, піша «Свабода». 

Андрэй Стрыжак заявіў, што пакідае BуSol

29 верасьня ранейшы кіраўнік фонду BуSol Андрэй Стрыжак напісаў, што пакідае арганізацыю. Пасьля скандалу з рассылкай Стрыжаком непрыстойных фота, BySol 24 верасьня абвясьціў, што той застаецца ў фондзе на шасьцімесячны выпрабавальны тэрмін у якасьці кансультанта, але адхілены ад усіх кіроўных, прадстаўнічых і ўстаноўчых функцыяў. Пасьля гэтага рашэньня тры чалавекі пакінулі каманду BySol, а 26 верасьня стала вядома, што BySol аднагалосна выключылі з складу Міжнароднага гуманітарнага фонду.

На пытаньні «Радыё Свабода» адказала Бэрыт Ліндэман, генэральная сакратарка Нарвэскага Хэльсынскага камітэту, які зьяўляецца «апэратарам» Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ) дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі. МГФ выдзяляе грошы арганізацыям, якія наўпрост дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам.

— Вы раней тлумачылі, што менавіта ўдзел Стрыжака ў арганізацыі стаў прычынай выключэньня BуSol зь Міжнароднага гуманітарнага фонду. Ці магчыма, што цяпер BуSol вернецца ў МГФ, і што для гэтага трэба зрабіць?

— Па-першае, я хачу сказаць, што BуSol робіць выдатную працу для падтрымкі палітычных зьняволеных. У іх працуюць выдатныя актывісты і валянтэры.

І вы правільна кажаце, што праблемай для нас у Фондзе быў Стрыжак і тое, што ён зрабіў, а ня тое, што зрабіў BуSol.

Такім чынам, без Стрыжака, я думаю, мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэньне да Фонду.

А потым мае быць прынята рашэньне ў кіраўнічым органе Фонду. Такім чынам, вось у гэтым палягае рашэньне.

— Як шмат часу гэта возьме? І ці трэба BуSol рабіць яшчэ нейкія структурныя зьмены, акрамя сыходу Стрыжака?

Я думаю, мы пабачым, чым усё гэта скончыцца. Думаю, што людзі ў BуSol усё яшчэ працуюць над тым, каб усё наладзілася. І я сумняваюся, што яны пададуць паўторную заяўку, перш чым прымуць усе неабходныя рашэньні.

Акрамя гэтага, мы ня вельмі ўмешваемся ў тое, якая структура ў розных арганізацый.

І я думаю, што мы можам быць даволі эфэктыўнымі. Патрэбы палітычных зьняволеных вялікія. І сапраўды, трэба быць гатовымі ўжо зараз.

Мы ня трацім шмат часу на працэс прыняцьця рашэньняў дзеля нейкіх фармальнасьцяў. Нам проста трэба пераканацца, што BуSol зрабіў неабходныя крокі. І ў такім выпадку мы б віталі вяртаньне BуSol з тымі магчымасьцямі, якія яны маюць для падтрымкі палітычных зьняволеных у Беларусі.

— Калі казаць пра магчымасьці — ці бачыце вы сапраўдныя альтэрнатывы BуSol сярод арганізацый, якія займаюцца дапамогай ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі?

— Ведаеце, BуSol з дапамогай Міжнароднага гуманітарнага фонду займаўся грашовымі выплатамі гатоўкай. Ня ўся дзейнасьць BуSol пакрывалася МГФ, у BуSol таксама шмат прыватных ахвяраваньняў.

Калі казаць толькі пра выплаты гатоўкай, дык павінна быць магчымасьць гэта рабіць. Мы ўжо абвясьцілі ў мінулую пятніцу, што мы гатовыя задаволіць гэтыя патрэбы. Але пры гэтым трэба разумець, што такія патрэбы агромністыя.

І важна, каб як мага большая колькасьць арганізацый разам выконвала гэтую адказную, каардынавала дзеяньні і выконвала розныя задачы па розных напрамках. Адным з такіх напрамкаў зьяўляецца той, якім займаецца BуSol.

— Наколькі я разумею, Міжнародны гуманітарны фонд непасрэдна не займаецца грашовымі выплатамі — толькі праз партнэраў. Таму ці можна ўдакладніць, ці ёсьць цяпер эфэктыўная альтэрнатыва BуSol? Напрыклад, тэарэтычна, калі цягам некалькіх тыдняў з турмаў вызваляць сотні палітвязьняў, а BуSol у гэты час не працуе з МГФ, ці зможа МГФ дапамагаць людзям празь іншыя арганізацыі-партнэры?

— Так, вядома ж, будзе такая магчымасьць, у залежнасьці ад таго, колькі чалавек вызваляць адначасова. Зразумела, што калі гаворка ідзе пра сотні людзей адначасова, гэта больш складана, чым калі ёсьць меншыя групы.

Але ўжо ёсьць арганізацыі-сябры фонду, якія заявілі, што гатовыя ўзяць на сябе гэтую задачу. Такім чынам, гэта павінна быць магчыма. Мы запрасілі зьвярнуцца да нас ня толькі BуSol, але і іншыя арганізацыі, якія гатовыя зрабіць свой унёсак і падаць заяўку на фінансаваньне праз Фонд.

Яны могуць быць запрошанымі ўдзельнікамі, і тады ім ня трэба будзе ўдзельнічаць у працэсе прыняцьця рашэньняў. Проста падайце заяўку на фінансаваньне непасрэдна ў Фонд.

Так, уся дзейнасьць МГФ ажыцьцяўляецца празь беларускія арганізацыі. Гэта фонд для беларускіх арганізацый і беларускіх атрымальнікаў дапамогі. Такім чынам, адказнасьць ляжыць на беларусах.

— Летась з МГФ сышоў фонд ByHelp пасьля таго, як праверка з боку Нарвэскага Хэльсынскага камітэту выявіла ў ByHelp праблемы зь бясьпекай і справаздачнасьцю. Кіраўнік ByHelp Аляксей Лявончык днямі напісаўна сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што паводле публічных справаздачаў МГФ можна зрабіць выснову — арганізацыі, якія засталіся ў МГФ, ня даюць рады разьмяркоўваць сродкі пацярпелым ад рэпрэсій беларусам. Вы згодныя з такой высновай?

— Я не пагаджуся.

І прычына, па якой ByHelp больш не працуе з нашым фондам, заключаецца ў тым, што яны ня мелі адміністрацыйных магчымасьцяў для апрацоўкі атрыманых грошай. І яны не маглі прад’явіць неабходную дакумэнтацыю. Вось чаму яны сышлі.

Гэта таксама важная частка магчымасьцяў, якімі маюць валодаць тыя, хто атрымлівае грошы з фонду і разьмяркоўвае іх.

— Але ягоныя разважаньні, бадай, можна падсумаваць так: ByHelp, магчыма, ня быў эфэктыўным у справаздачнасьці, але быў эфэктыўнымі ў разьмеркаваньні грошай. І ён кажа, што з таго часу, як ByHelp сышоў, грошай было разьмеркавана ня так шмат. Ці правільная гэтая крытыка?

— Яна правільная, але ўсё крыху больш складана. ByHelp разьмяркоўваў шмат грошай да канца году, таму што гэта было патрабаваньне аднаго канкрэтнага донара, каб шмат грошай было разьмеркавана ў вельмі кароткія тэрміны.

Такім чынам, гэты канкрэтны від разьмеркаваньня не працягваўся ў новым годзе, таму што цяпер у нас значна больш раўнамернае разьмеркаваньне сродкаў. З гэтым яно і зьвязана.

Але гэта праўда, што ByHelp сапраўды разьмяркоўваў грашовую дапамогу і падтрымліваў мэдычную дапамогу вызваленым палітвязьням. 

— Я хацеў бы вярнуцца да ранейшага пытаньня — наколькі МГФ і беларускія арганізацыі, якія зь ім супрацоўнічаюць, гатовыя да гіпатэтычных добрых навінаў з адначасовым вызваленьнем сотняў палітвязьняў?

— Думаю, што гатовыя настолькі, наколькі гэта магчыма. Я маю на ўвазе, што ствараюцца шэлтэры, цяпер падпісваюцца пагадненьні на новыя шэлтэры і жытло. Мы маем ясныя пляны хто што павінен рабіць, каб пакрыць першапачатковыя патрэбы.

Гаворка пра першапачатковыя патрэбы, не пра агульныя патрэбы. А потым паўстануць патрэбы ў доўгатэрміновай мэдычнай дапамозе, у іншых відах падтрымкі.

Гэта будзе ўжо другая фаза падтрымкі для палітычных вязьняў. Але для першапачатковых патрэбаў ужо гатовыя пляны на маштабныя вызваленьні.

Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі заснавалі ў 2023 годзе. У яго ўвайшлі арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць беларускім палітзьняволеным.

Фінансавую падтрымку фонду вылучылі Нарвэгія, Швэцыя, Данія, Ісляндыя, Латвія, Эстонія, Люксэмбург і Гішпанія.

Сродкі з фонду ідуць на праграмы рэабілітацыі, лячэньня і рэлякацыі для былых палітвязьняў і іх сем’яў.

Каментары12

  • Додзік
    30.09.2025
    Адкуль узялі гэтае слова "шэлтар"? Ёсьць нармальныя беларускія словы інтэрнат, хостэл, абшчага, камуналка, барак...
  • Кілна
    30.09.2025
    Наста Базар радая? Дай Бог, Наста, табе шчасця асабістага. Самнасам.
  • :::
    30.09.2025
    Яшчэ раз, чаму Наста Бараз і ўсё тое фем-квір-лгбт таварыства замест пайсці ў суд з доказамі зрабілі нейкі самасуд у бальшавіцкім стылі?

    І яшчэ пытанне, калі г.зв. гендарнае таварыства так змагалася за сексуальную анархію і разбэшчанасць, чаму цяпер абураецца вынікамі? Дзе паслядоўнасць?

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў4

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Умара Джабраілава не верыць у самазабойства бацькі. Яна звязвае яго смерць са справай Эпштэйна2

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»7

ЕСПЧ разглядае скаргу беларускі, якую Літва пазбавіла дазволу на жыхарства — жанчына 20 гадоў працуе на дзяржаўным тэлебачанні11

СПА Кувейта памылкова збіла адразу тры амерыканскія самалёты14

Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне?5

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

Статкевіч заклікаў еўрапейцаў стварыць і ўзброіць Беларускі добраахвотніцкі корпус60

«Усю справу жыцця — усё разбурылі». Што вядома пра справу выдання «Інтэкс-Прэс», рэдактары якога атрымалі вялікія турэмныя тэрміны1

Лосік расказаў, як эпічна спаліўся падсадны арыштант у камеры СІЗА КДБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў4

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць