Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта шукае Віктара Мар’янавіча Палуяна, 1967 года нараджэння, які прапаў без вестак, піша «Дятлово ОНЛАЙН».

Ён жыў па адрасе: вёска Накрышкі, вуліца Новая, 27.
З 18 студзеня 2026 года месцазнаходжанне Віктара Палуяна невядомае.
Прыкметы мужчыны: на выгляд 59 гадоў, рост 170 сантыметраў, сярэдняй паўнаты, твар авальны, вочы шэрыя, нос прамы, рот вялікі, вушы авальныя, валасы цёмна-русыя.
На момант сыходу з дому быў апрануты ў плямістую карычневую куртку з капюшонам, чорныя шапку, джынсы і чаравікі.
Каментары