Свет1313

ЕСПЧ разглядае скаргу беларускі, якую Літва пазбавіла дазволу на жыхарства — жанчына 20 гадоў працуе на дзяржаўным тэлебачанні

Еўрапейскі суд па правах чалавека пачаў разглядаць скаргу грамадзянкі Беларусі, якой анулявалі дазвол на жыхарства ў Літве праз працу на дзяржаўным ТБ. Жанчына падала пазоў супраць Літвы ў сувязі з парушэннем права на прыватнае і сямейнае жыццё, паведамляе LRT.

У верасні 2019 года жыхарка Гродна выйшла замуж за грамадзяніна Літвы і жыла на два гарады — у Друскінінкаі і Гродне. У Гродне беларуска 24 гады працуе загадчыцай аддзела продажаў і маркетынгу ў тэлерадыёкампаніі «Гродна» — гэта структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі.

З 2020 года Дэпартамент міграцыі выдаў жанчыне два часовыя пасведчанні на права жыхарства, аднак калі ў маі 2023 года яна папрасіла замяніць дазвол на часовае пражыванне на падставе ўз’яднання сям’і, то атрымала адмову.

Літоўскі Дэпартамент міграцыі прыйшоў да высновы, што інтарэсы нацыянальнай бяспекі важнейшыя за права сям’і быць разам. Логіка літоўскіх уладаў была наступнай: калі чалавек больш за 20 гадоў працуе на дзяржаўным ТБ, ён з’яўляецца лаяльным супрацоўнікам сістэмы з наладжанымі сувязямі.

Акрамя таго, жанчыну абвінавацілі ў падачы Дэпартаменту міграцыі недакладных звестак пра краіны, якія яна наведвала або ў якіх жыла ў перыяд дзеяння пасведчання. Запаўняючы заяву, жанчына не ўказала, што перыядычна наведвала Беларусь.

Ёй са жніўня 2023 года забаронены ўезд у Літву на 2,5 гады.

Беларуска спрабавала абараніць свае правы ў літоўскіх судах, але ўсе працэсы прайграла. Суддзі ў Вільні палічылі, што права на сямейнае жыццё не парушана, бо муж можа пераехаць да жонкі ў Беларусь — маўляў, ніякіх перашкод для гэтага няма.

Цяпер гэтая справа дайшла да ЕСПЧ. Міжнародным суддзям трэба будзе адказаць на пытанне, ці была забарона на ўезд законнай.

Паводле даных Дэпартамента міграцыі, летась 1634 грамадзяніны Беларусі былі прызнаныя патэнцыйнай пагрозай нацыянальнай бяспецы. З іх амаль 400 не атрымалі часовыя віды на жыхарства ў Літве, а па больш як тысячы раней прынятых рашэнняў пазіцыя была змененая.

Каментары13

  • Белсыркі ў галаве
    02.03.2026
    Беларускія прапагандысты плачуць, што ім не даюць жыць у Літве?
  • Гярэй Гярэіч
    02.03.2026
    "Літоўскі суд" - ці ня смешна такое пісаць?
  • .
    02.03.2026
    Друскенікі - гістарычная назва.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая71

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

У Віцебску спрабуюць прадаць раскошную камяніцу з эркерамі, якую за дзесяць гадоў давялі да поўнага разбурэння1

Сабрана пятая частка экстраннага збору на дапамогу вызваленым палітвязням

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў19

Лідары ЕС не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт Украіне на 90 млрд еўра4

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?3

Еўрапейскія краіны і Японія гатовыя дапамагчы забяспечыць праход праз Армузскі праліў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая71

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць