Андрэй Расінскі. Кадры55

Стомленая імперыя-2

«Стомленыя сонцам-2» Мікіты Міхалкова — дыягназ Расеі.

На расейскія і беларускія экраны выйшла карціна Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам-2», гучна абвешчаная, як «вялікае кіно пра вялікую вайну».

Шаснаццаць гадоў таму герой Мікіты Міхалкова — камдыў Котаў — быў арыштаваны падступным чэкістам с тварам Алега Меньшыкава. Дачка камдыва (і дачка Міхалкова) — Надзя сталася дачкою «дзяржаўнага ворага». «Стомленыя сонцам» былі зробленыя з высокім майстэрствам і канкуравалі ў Канах з «Крымінальным чытвом».

posterУ сённяшняй карціне — Міхалкоў-Котаў — зэк, які ўцякае на пачатку вайны з лагеру. Ён трапляе ў штрафбат, адкуль не жадае сыходзіць, нягледзячы на пашаноўныя подзвігі, — дый уласнаручна забівае рыдлёўкамі фашысцкіх захопнікаў. Алег Меньшыкаў, персанаж якога сканаў у папярэдняе серыі, для фільму адмыслова ажыўлены. Па загадзе Сталіна ён безнадзейна шукае героя Міхалкова. Пасталелая Надзя — піянерская важатая, якая не жадае адмаўляцца ад свайго бацькі. Яна ўцякае ад акупантаў і стаецца чырвонаю медсястрою.

Насамрэч, нат пераказ міхалкоўскае стужкі — справа зацяжкая, бо вычапіць яго амаль немагчыма. Апавяданне дзіка скача паміж падзеямі, часамі, снамі і ўспамінамі. Трохгадзінны фільм рассыпаецца на рэдкія эпізоды.

Штрафбатаўцаў і крамлёўскіх курсантаў муштруе Яўген Міронаў, каб з распоратым жыватом пусціць сабе апошнюю кулю. Бадзяецца бухгалтар (Аляксей Пятрэнка), якога разрывае ў шматкі. Капітану судна (Валеру Залатухіну) нямецкі самалёт зносіць чэрап.

Штучна зробленыя дэталі смерці: акрываўленыя акуляры, ключыкі ад менскай кватэры (!) на гусеніцах танка, шэры снег.

Міхалкоў з нетлумачальнаю асалодаю знішчае найлепшых расейскіх актораў, каб падкрэсліць уласную выжывальнасць.

А па-над расстралянымі й рэдкімі акторскімі сцэнкамі пануе амаль трэшавы натуралізм, вязкая нуда, нетлумачальна-соннае бязладдзе сюжэту й пафасная разгубленасць.

Навошта, дзеля чаго — і што гэта, увогуле?

Нямецка-фашысцкі акупант з аголенай дупай на самалёце, міна, якую цалуе Надзя Міхалкова («плыві міна, плыві»), выпадковы святар (бязногі Сяргей Гармаш), які хрысціць і Надзю, і міну; «язык», радасна выпараты Міхалковым. У набор уваходзяць спаленыя жыўцом жыхары вёскі, загенацыдзеныя цыгане (пасля вясёлых спеваў), і грудзі Надзі, якую распрануў тата, каб памерлы танкіст (і гледачы) пабачылі цыцкі.

Можна кпіць з «рэжысёрскага маразму», як робяць гэта ў сеціве, але зусім не хочацца.

Стужка Міхалкова — дыягназ усяму сучаснаму расейскаму кіно.

Калісьці гэта было кіно дэміургаў — Эйзенштэйна, Пудоўкіна, Куляшова — якія стваралі новую рэвалюцыйную мову. У 60-ыя гады гэтая мова сталася вельмі душэўнай, рускае кіно загаварыла пакутлівай праўдай прыватнага чалавека.

Сярод галосоў вылучаўся таленавіты і моцны голас маладога Міхалкова Мікіты, які геніяльна граў вабных падонкаў.

Але «Стомленыя сонцам» 1994 году сталіся апошнім ачалавечаным фільмам расейскага актора і рэжысёра. Міхалкоў упарта сыходзіў у палітыка-гаспадарчыя гульні дый у прапаганду свайго дый пуцінскага самаўладдзя.

poster

Сёння расейскую кінаграмадскасць скалынаюць скандалы.

З падачы Міхалкова касуецца дзяржаўнае фінансаванне ўсіх кінакампаній, акрамя міхалкоўскай дый шчэ сямі расейскіх «патрыятычных». Кінаметаграфісты абвяшчаюць пра стварэнне новага Звязу — без кіраўніка Міхалкова; вайна ў разгары (такое было толькі на пачатку перабудовы).

Каб дабіць ворагаў ужываецца моцны адміністрацыйны рэсурс, а «Стомленыя сонцам-2» друкуюцца ў нечуванай колькасці копій (хаця ўжо правальваюцца ў пракаце).

Як раней з прададзеным у Газпрам канцлерам Шродэрам дый палоніевым чайком у Лондане, расейскія правілы выходзяць на міжнародны ўзровень. У сёлетні Канскі фэст — з парушэннем усялякіх рэгламентаў — уключаюць «вялікі» міхалкоўскі фільм, што ўжо ідзе ў кінатэатрах (можна толькі ўяўляць узровень ціску).

Але выпадак з міхалкоўскай карцінай — сведчанне канчатковае смерці расейскай імперыі.

Як «Сібірскі цырульнік», з размахам пастаўлены Міхалковым у 1998 году быў прадвеснем пуцінскай дыктатуры, так «Стомленыя сонцам-2» абвяшчаюць, што новая імперыя правалілася.

У гэтай імперыі няма вялікіх ідэй, няма хоць нейкіх уцямных гісторый. Клікушніцкія звароты да праваслаўя выглядаюць блюзнерствам. Міхалкоў-Котаў цукерна ўсміхаецца Сталіну, каб ткнуць яго мордаю ў торт. Гэбоўскі ідал апаганены, але сон пра гэтае забаронены.

Пустыя вочы падмарожанага Міхалкова. Трупы і попел.

Абяцаецца працяг — «Цытадэль» з суцэльнаю мясакруткай.

Але, калі лічыць Міхалкова нявольным прарокам, то для Расеі ўсё шчэ страшней. «Стомленыя сонцам-2» — гэта нат не карціна мінулых дзён і нават не адбітак дзён сённяшніх.

Гэта — заўтра Расеі.

Але такога заўтра не пажадаеш і ворагу.

Стомленыя сонцам 2: Прадстаянне (Утомлённые солнцем 2: Предстояние)

Расея — Нямеччына — Францыя, 2010, 180 хв.

Рэжысёр: Мікіта Міхалкоў

Ролі выконваюць: Мікіта Міхалкоў, Алег Меньшыкаў, Надзя Міхалкова, Вікторыя Талстаганава, Уладзімір Ільін, Дзмітры Дзюжаў, Валер Залатухін, Сяргей Гармаш, Яўген Міронаў, Андрэй Панін, Валянцін Гафт, Міхаіл Яфрэмаў, Аляксей Пятрэнка, Сяргей Макавецкі, Яўген Стычкін, Данііл Співакоўскі, Аляксандр Адабаш'ян

Жанр: Ваеная драма

Адзнака: 2 (з 10)

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары5

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі32

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў7

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць