Літаратура

«Беларусы — карыслівыя, неспагадлівыя, сабе наўме. А вось, мы і такія»

Прачытала загадкавую кніжку «Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі». Адчуванні ад Паўліны Кот у мяне былі як ад раману Кейт Аткінсан «Жыццё пасля жыцця». А ў Тафілі Багач апісанае жыццё вёскі/аграгарадка ва ўсходняй Беларусі, піша ў сябе ў фэйсбуку Паўліна Скурко.

«Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі» — дзве аповесці беларускіх пісьменніц пад псеўданімамі (Паўліна Кот і Тафіля Багач). Фота з фэйсбука Паўліны Скурко

Прачытала загадкавую кніжку «Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі» — дзве аповесці беларускіх пісьменніц пад псеўданімамі (Паўліна Кот і Тафіля Багач), выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Псеўданімы такія цудоўныя, пасуюць і творам, і ў цэлым прыгожыя. Можа, новыя імёны будуць як новае дыханне, штуршок для аўтарак (якіх я, мне здаецца, пазнала).

У Тафілі Багач — нармальны рэалізм, а містыка толькі ў прыёме з чарцямі (дзядуля і ўнук чарты назіраюць і нязмушана каментуюць жыццё вёскі/аграгарадка ва ўсходняй Беларусі).

У Паўліны Кот — імпрэсіянізм, а містыка — у атмасферы Мінска 90-х. Плывеш праз горад як у басейне з цёплай вадой, скрозь блікі і прыемны шум Свіслачы ля Траецкага, ракі жыцця. Пра ўсё забываеш у час заплыву. Не хочацца, каб заканчваўся.

Адчуванні ад Паўліны Кот у мяне былі як ад рамана Кейт Аткінсан «Жыццё пасля жыцця», але там хапіла з галавой, а тут увогуле не хапіла: што было з гераіняй да, што было пасля — вельмі цікава пабачыць — хацелася б старонак 300, а не 44. Менск у аповесці — у шэрані, на сутонні, галоўная гераіня — цікавая, закрытая, поўная таямніцы. Хочацца знаць пра яе загадкавых сяброў, загадкавую кватэру для спатканняў…

Героі аповесці Тафілі Багач, наадварот, як на далоні. Цяжка з некім з іх салідарызавацца, але ж як добра напісана.

Мы ўжо прывыклі да адчування, што беларус беларусу беларус. Але тут усе іншыя, тут беларусы — карыслівыя, неспагадлівыя, сабе наўме. А вось, мы і такія.

Але трэба памятаць, што не толькі мы, людзі такія. У гэтым плане аповесць Т.Б. адкрывае чытачу цёмную частку агульначалавечай натуры. Каб паказаць гэту натуру, выбраныя жыхары аграгарадка (хацела напісаць «мястэчка», але гэта ўжо не яно).

Замест аграгарадка тут магло быць і оперны тэатр, і завод, і айці (я думаю).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы6

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

Маладая бульба па нерэальнай цане: чым здзіўляе Камароўка ў студзеньскія маразы

У Маскве прызямліўся санітарны самалёт, на борце якога можа знаходзіцца Адам Кадыраў. Следам сеў самалёт Рамзана Кадырава2

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ4

«Ніводнага званка ўнутр». Як выглядае інтэрнэт у Іране і як краіна ўжо тыдзень жыве без яго падчас пратэстаў5

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы6

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць