Легкавы аўтамабіль выехаў у кювет і перакуліўся, гэта скончылася трагедыяй, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 28 ліпеня каля населенага пункта Інтэрнацыянал — паведамленне пра здарэнне паступіла ў міліцыю прыкладна ў 18:00.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 66-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем Citroen, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе машына перакулілася.

Як удакладнілі ў МУС, у выніку аварыі кіроўца і 69-гадовы пасажыр атрымалі цяжкія траўмы, ад якіх памерлі.
Каментары