Здарэнні55

Пад Мінскам шнырыць галодны воўк, які з'яўляецца ля пад'ездаў выключна ўвечары

Жыхары Прылук занепакоеныя з’яўленнем у аграгарадку дзіўнай жывёлы. Як расказала адна з жанчын, жывёла з’яўляецца выключна ўвечары, гуляе па вуліцы і падыходзіць да пад’ездаў жылых дамоў.

«Першае паведамленне пра гэтую жывёлу з’явілася на выходных: людзі ўбачылі яе побач з «Белмаркетам» і напісалі: «Асцярожна! На паркоўцы заўважаны воўк». Інтарэсу да людзей ён не праяўляў. Учора прыязджаў ветурач, але воўк з’яўляецца ўвечары, таму яго ніхто не ўбачыў. Учора яго заўважылі ў Сеніцы. Як толькі заходзіць сонца, ён і з’яўляецца. Асноўная праблема ў тым, як людзям рэагаваць у падобнай сітуацыі. У міліцыі і ў МНС казалі, што гэта не ўваходзіць у іх кампетэнцыю», — распавяла чытачка Onliner.by Юлія. 

Сітуацыю пракаментаваў і начальнік аддзела паляўнічага гаспадаркі «Мінлясгаса» Аляксандр Казарэз. На яго думку, мясцовыя жыхары сутыкнуліся з звычайным бяздомным сабакам.

«Нават хада адрозніваецца, таму з упэўненасцю магу сказаць, што гэта проста бадзяжны сабака, а не шэры воўк. Бываюць выпадкі, калі людзі прымалі буйную сабаку за сапраўднага караля лесу, але калі прыгледзецца — адрозненні відавочныя. Галоўнае — не панікаваць і ўважліва назіраць», — цытуе Аляксандра Казарэза выданне «Прысталічча».

Каму тэлефанаваць у выпадках, калі ўбачыў звера? Па каментар журналісты звярнуліся ў МНС, куды нярэдка тэлефануюць з нагоды адлову дзікіх жывёл, і атрымалі наступны адказ:

«Ліквідацыя пагроз ад дзікіх жывёл не ўваходзіць у кампетэнцыю МНС, разам з тым людзі могуць патэлефанаваць з запытам у МНС, дзе нашы спецыялісты перанакіруюць паведамленне ў кампетэнтныя ведамствы і арганізацыі [а менавіта: раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў]».

Пазней адміністрацыя Мінскага раёна прыняла рашэнне па сітуацыі.

«Спецыяльная камісія ўжо пачала працу па пошуку і адлове жывёлы. Як толькі асобіна трапіць да спецыялістаў Мінскай раённай ветэрынарнай станцыі, яны адразу ж вызначаць від гэтага звера. Акрамя таго, ветэрынары правядуць праверку здароўя жывёлы — возьмуць усе неабходныя аналізы», — паведамілі ў Мінскім райвыканкаме.

Каментары5

  • агулам-итого дамо
    15.07.2025
    шнырае -- шнырыць/шнарыць
    бадзялая сабака --- бадзяЖНЫ сабака
  • Гэта ваўкалак бадзяжны
    15.07.2025
    ноччу бадзяецца, а ранкам зноў да жонкі і на працу
  • Адоль
    15.07.2025
    Ну то накарміце, каб чаго не сталася.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць