Улада11

Беларускіх дэпутатаў пазбавяць недатыкальнасці

Неўзабаве заводзіць крымінальную справу ў дачыненні да чыноўнікаў зможа не толькі генпракурор, але кіраўнікі МУС, КДБ і Дзяржкантроля.

Неўзабаве заводзіць крымінальную справу ў дачыненні да чыноўнікаў зможа не толькі генпракурор, але кіраўнікі МУС, КДБ і Дзяржкантроля. Адпаведны законапраект знаходзіцца на разглядзе ў парламенце.

— Да яго мы ішлі больш за год. Ён з’яўляецца лагічным працягам закона аб карупцыі. Лічу, што ў дачыненні да службовых асобаў, асабліва дзяржслужачых, усё павінна быць празрыста і зразумела, — кажа намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Анатоль Ваньковіч. — Да законапраекта дэпутаты паставіліся досыць спакойна. Можа быць, у некаторых і ўзнікалі думкі, што дэпутат — гэта недатыкальная асоба. Але асабіста я не разумею, чаго хвалявацца дэпутату, калі ён добрасумленна выконвае ўсе законы і не пераступаюць за рысу бяспраўя.

Зараз толькі генпракурор са згоды парламента мае права завесці крымінальную справу ў дачыненні да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі. Але ў хуткім часе кіраўніка МУС, КДБ і Дзяржкантроля таксама змогуць заводзіць крымінальныя справы. І таксама са згоды парламента. На практыцы гэта будзе адбывацца наступным чынам:

кіраўнік ведамства будзе дакладваць ў парламенце пра тое, што нейкі дэпутат парушыў закон. Дэпутаты спачатку выслухаюць, потым самі выкажуцца наконт вінаватага калегі, і толькі потым будзе прынятае канчатковае рашэнне — заводзіць крымінальную справу ці не.

— За апошнія гады не было ні аднаго выпадку, каб распачалі крымінальную справу ў дачыненні да дзейснага дэпутата, — удакладнілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры. — Але былі выпадкі, калі заводзілі справы ў дачыненні да былых дэпутатаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць