Меркаванні1313

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае

Валер Кавалеўскі пракаментаваў таксама прызнанне Польшчай беларускага бізнэсмена Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай.

Валерый Кавалеўскі. Фота: «Наша Ніва»

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі некалькі дзён таму напісаў у фэйсбуку, што ўжо амаль год займаецца тэматыкай гуманітарных вызваленняў (разам з Таццянай Хоміч і Вольгай Гарбуновай) і на гэтым шляху бачыць «практычную патрэбу ў наладжванні дыялогу з Мінскам».

«Ёсць адчуванне, што гэта як раз тая сітуацыя, калі дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю мае значны практычны сэнс. Гэта дазволіла б выявіць праблемныя моманты, якія могуць заставацца незаўважнымі, але якія шкодзяць інтарэсам краіны, і выпрацаваць крокі да іх вырашэння».

У эфіры «Еўрарадыё» ён патлумачыў сваю думку:

«Маецца на ўвазе менавіта сітуацыя, як бы нармальная, якую мы бачылі, напрыклад, да 2020 года і ў 2020 годзе. Калі ёсць грамадзянская супольнасць, якая бярэ на сябе вырашэнне задач, якія вельмі часта дзяржава не заўважае, ці ў яе не хапае рэсурсаў, не хапае кампетэнцый».

Як заўважае Кавалеўскі, цяпер шырокае кола праблем, пачынаючы ад абароны ахвяр хатняга гвалту да аховы птушак, застаюцца без увагі, без рэсурсаў, без тэхнічнай дапамогі.

Аднаўленне дзейнасці такіх структур, «якія абсалютна не палітычныя, якія займаюцца проста выяўленнем праблем і пошукам іх рашэнняў, і таксама рэалізуюць гэтыя рашэнні», на погляд палітыка, было б выгадна ўсім.

«Тут гаворка аб тым, што гэтая сувязь на сённяшні дзень вельмі моцна аслабла. Не сказаць, што ў Беларусі цалкам знікла грамадзянская супольнасць. Яна ўсё ж такі існуе. Часам яна падкантрольная дзяржаве. Але якасць яе вельмі моцна ўпала. І колькасна таксама вельмі моцна страціла Беларусь у гэтай сітуацыі.

Аднаўленне гэтай прасторы, стварэнне ўмоў для таго, каб грамадзянская супольнасць была як раўнапраўны партнёр у вырашэнні такіх праблем, — я думаю, што гэта мае значны практычны сэнс», — даводзіць Кавалеўскі.

«Гэта можа выглядаць прыкметай канкурэнтнай барацьбы»

Ацэньваючы сітуацыю з прызнаннем Польшчай беларускага бізнэсмена Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай, Кавалеўскі заўважыў, што яму гэта рашэнне падалося «даволі дзіўным, нейкім такім раптоўным, амаль нелагічным»:

«Вось гэта паляванне за «гаманцамі рэжыму» мела сэнс некалькі гадоў таму. І тады таксама ўсплывала прозвішча Аляксандра Машэнскага. Але да гэтага так і не дайшло».

Па меркаванню палітыка, санкцыі супраць бізнэсмена «не маюць асаблівага эфекту на сітуацыю».

«З усіх беларускіх бізнэсменаў, прозвішчы якіх я чуў менавіта ў гэтым кантэксце — каб увесці персанальныя санкцыі за падтрымку рэжыму Лукашэнкі, — мне здаецца, што ў Машэнскага найбольш здаровы бізнэс, які ён выбудоўваў шмат дзесяцігоддзяў.

Ці была там дзяржаўная падтрымка, ці падтрымка з боку Лукашэнкі, вельмі складана сказаць. Але гэта значная і здаровая частка беларускай эканомікі, дзе працуе вельмі шмат людзей», — лічыць Кавалеўскі.

На яго погляд, такія дзеянні Польшчы, магчыма, з'яўляюцца нейкай «перамоўнай пазіцыяй, якую вырашылі стварыць польскія ўлады ў гэтай новай сітуацыі, каб абмежаваць яго магчымасці».

На погляд палітыка, «гэта можа выглядаць, нават, нейкай прыкметай канкурэнтнай барацьбы супраць канкрэтна Машэнскага». «Гэта мая здагадка. Але ў такія моманты проста думаеш, ці мог хтосьці скарыстацца нейкімі дзяржаўнымі інструментамі дзеля таго, каб весці канкурэнтную барацьбу».

Каментары13

  • Кабальера
    10.07.2025
    У перакладзе на простую мову: дай нам, Рыгорыч, бясьпечную магчымасьць пілаваць гранты на непалітычныя тэмы, а мы будзем паслухмяныя, а можа і адкаты арганізуем.
  • даведка
    10.07.2025
    Что это за такой здоровый бизнес, когда молочные заводы в каждой области РБ поделены между кучкой особо приближенных к семье Лукашенко бизнесменов?! Вместе с дешёвым молочным сырьём, на переработке которого все озолотились.

    Каким боком Мошенского, занимавшегося селёдкой, занесло в молокопереработку Брестской области? И почему туда же не занесло семью другого занимавшегося рыбой и селёдкой известного предпринимателя Яцука? Или как построили здоровый бизнес на переработке молока в Гродненской области Валентин Байко и его брат, занимавшиеся «купи-продай», а позже производством женских колготок? И как вообще у них оказались все активы раскулаченного Лукашенко и КГБ их бывшего собственника и сенатора Павловского?!
  • .
    10.07.2025
    У сучаснай дзяржаве няма месца для "грамадзянскай супольнасці", нават "непалітычнай". Яны ўсе для яе - палітычныя. Бо здольныя мабілізаваць людзей, валанцёраў, расцяць лідараў, не кантралююца ўладнай вертыкаллю, фінансуюцца грантамі з-за мяжы або данатамі ўнутры. Кожны пункт з гэтага спісу даўно крыміналізаваны.

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім23

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім23

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць