Грамадства

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

Каманда «Байсол» завяршыла экстранны цыкл падтрымкі. Дапамогу атрымаў 31 палітвязень.

Вызваленыя 11 верасня

Адзін з заяўнікаў адмовіўся ад выплаты і папрасіў, каб гэтыя сродкі перадалі іншым, паведаміў фонд і дадаў, што да канца года  чакаюць заяўкі ад вызваленых палітвязняў з іншым грамадзянствам, што былі вызваленыя 11 верасня і прыехалі разам з гэтай групай беларусаў.

Калі такіх зваротаў не будзе, астатняя сума будзе размеркаваная паміж тымі, хто ўжо атрымаў дапамогу.

Нагадаем, што 11 верасня быў вызвалены і дэпартаваны ў Літву 51 палітвязень, а Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць краіну. 

У той жа вечар, 11 верасня, «Байсол» абвясціў экстранны збор на падтрымку палітвязняў, першапачаткова прадугледжвалася сабраць 50 тысяч еўра з разліку тысяча на чалавека. Гэтая сума была сабраная за тры гадзіны і збор працягнуўся, у выніку было сабрана каля 115 тысяч еўра.

Учора «Байсол» абвясціў пра калядны збор для дзяцей палітвязняў.

Сёлета чакаецца больш за 200 заявак, і мэта кампаніі — сабраць 20 000 еўра, што дазволіць выплаціць па 100 еўра на кожнае дзіця.

За суткі сабрана пакуль усяго 325 еўра.

Дапамагчы праз «Байсол».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю31

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць