Здарэнні

«Спрабаваў вылавіць кепку». На Мінскім моры амаль суткі шукаюць мужчыну, які выпаў за борт яхты

Пра інцыдэнт з яхтай на Мінскім моры Onlíner учора ўвечары паведаміў чытач. «Капітан спрабаваў вылавіць багром кепку, якую здзьмула (з-за моцнага ветру ўчора быў шквал). Выпаў за борт і чамусьці пайшоў на дно», — распавёў мінчук.

Сёння інфармацыю пра тое, што адбылося, журналісту пацвердзілі ў Таварыстве ратавання на водах. Паводле папярэдніх даных, усё адбылося 9 ліпеня каля 15:00.

Там удакладнілі, што мужчыну, які выпаў з яхты, 34 гады. Аднак ці быў ён сапраўды капітанам судна — невядома.

«З учарашняга дня вядуцца пошукавыя работы. Прыцягнуты супрацоўнікі МНС на трох катарах з двума сонарамі. Даследавана каля двух квадратных кіламетраў плошчы вадаёма», — паведаміў начальнік выратавальнай станцыі «Заслаўе-1» Алег Люцко.

Устанавіць, якому з яхт-клубаў належыць судна, таксама пакуль не ўдалося. Журналіст Onlíner звярнуўся ў дзве буйныя кампаніі па пракаце яхт, што базуюцца ў акваторыі Мінскага мора. У адной паведамілі, што ўсе іх супрацоўнікі, на шчасце, жывыя і здаровыя. У другой адказалі, што не гатовыя даць якую-небудзь інфармацыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі12

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»23

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі12

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць