Грамадства22

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна

Служба бяспекі Украіны будзе праводзіць праверку асоб, якія раней былі грамадзянамі Расіі ці Беларусі, пражывалі на часова акупаваных тэрыторыях, а цяпер імкнуцца атрымаць украінскае грамадзянства. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Вярхоўнай Рады па правах чалавека Руслан Гарбенка ў каментары Укрінфарму.

Парламентарый падкрэсліў, што даныя пра такіх асоб будуць вывучацца, будуць праводзіцца спецыяльныя праверкі.

«Калі асоба не будзе мець нічога агульнага з краінай-агрэсарам, а будзе пражываць на тэрыторыі Украіны патрэбны час, здасць экзамен па ўкраінскай мове, гісторыі Украіны, на веданне Канстытуцыі, будзе мець праўкраінскую пазіцыю, тады зможа атрымаць грамадзянства», — праінфармаваў Гарбенка.

Адначасова дэпутат распавёў, што законам рэгламентуецца механізм атрымання грамадзянства грамадзянамі РФ і РБ, якія падвергліся палітычным пераследам, а таксама замежнымі ваеннымі з замежнага легіёну, якія ваююць на баку Украіны.

«Такія асобы не могуць афіцыйна адмовіцца ад грамадзянства Расіі ці Беларусі, бо не могуць вярнуцца ў сваю краіну, аформіць неабходныя дакументы для спынення грамадзянства.

Таму мы даем такім асобам права дэкларатыўнай адмовы. Згодна з законам, дэкларацыя аб адмове ад замежнага грамадзянства — гэта дакумент, які сведчыць адмову замежніка ад грамадзянства іншай дзяржавы і прызнае сябе толькі грамадзянінам Украіны. У такім выпадку асоба павінна падаць афіцыйны зварот да нашых органаў улады», — патлумачыў палітык.

Намеснік старшыні парламенцкага камітэта дадаў, што адпаведныя працэдуры таксама будуць прымяняцца да асоб, якія прымусова атрымалі пашпарт РФ на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Паводле яго слоў, у заканадаўстве выразна прапісана: грамадзянства не лічыцца добраахвотна набытым, калі людзі былі вымушаны яго атрымаць на часова акупаваных тэрыторыях або пасля дэпартацыі на тэрыторыю Расіі, акрамя выпадкаў, калі асоба дзейнічала дзеля прапаганды вайны, падтрымкі агрэсіі і супрацоўніцтва з акупацыйнай уладай.

«Зразумела, што адпаведныя органы будуць праводзіць спецправерку на прадмет злачынства па арт. 111 ККУ «Дзяржаўная здрада», а таксама на прадмет калабаранцтва і іншых падобных злачынстваў. Але гэта не значыць увядзенне нейкіх спецмераў да ўсіх грамадзян, якія жывуць на ТОТ — імёны тых, хто супрацоўнічае з агрэсарам, вядомыя нашым спецслужбам ужо цяпер. І такія асобы пасля дэакупацыі не застануцца на тэрыторыі Украіны, а першымі пачнуць уцякаць у Расію», — дадаў Гарбенка.

Каментары2

  • бабруйчанін
    19.06.2025
    Жадаючы ёсць з рБеларусь??)))
    Перекананы пасля Мілеўскага комікаў з " дізеля" і...Гуркова падобных.. ..нішмат.
    Что в Украіне благО в рф таксама благО любо то беларусу благА і зусім ...нізразумела.
    І 35 год у саўдэпіі так сабе " радня" а праз 35 род то...?? зусім іньшыя адзін цікавей за іньшага .
  • бабруйчанін
    19.06.2025
    бабруйчанін, За памылкі чыстапісанью прабачьце крытыкі.
    Але па сэнсу не прабачаюсь. За 35 год пасля равала саўдэпіі ..зууусім розныя мы .

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў150

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА

Аляксей Хлястоў ды Іна Афанасьева праспявалі разам8

У Мінску запрацаваў новы ГЦ. Народ сабраўся яшчэ да адкрыцця2

Людзі навучыліся здабываць агонь на 350 000 гадоў раней, чым меркавалася

Пад Мінскам выставілі на продаж сядзібу XVIII стагоддзя амаль за паўмільёна даляраў1

Жыхар Магілёва забіў маці дваіх дзяцей у іх на вачах, яго абвінавацілі праз 20 гадоў3

Сусветныя цэны на нафту ўпалі да ўзроўняў 2021 года10

«Сяджу ў трусах, замярзаю». У сацсетках высмеялі чарговую страшылку АНТ пра «замярзаючую Еўропу»11

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў150

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць