Здарэнні22

Вырашыў праскочыць перакрыжаванне на вялікай хуткасці і ледзь не збіў дзіця

У Брэсце супрацоўнікі ДАІ з дапамогай камер відэаназірання высветлілі асобу кіроўцы, які на вялікай хуткасці праехаў на забараняльны сігнал і ледзь не збіў дзіця. Вось які штраф ён атрымаў, піша Onliner.by.

— Пры правядзенні экспертызы па вызначэнні хуткасці руху аўтамабіля было ўстаноўлена, што кіроўца рухаўся з хуткасцю 115 км/г у населеным пункце, дзе дазволеная хуткасць не больш за 60 км/г, — распавялі ў ДАІ і дадалі, што за рулём быў 31-гадовы мужчына.

Паведамляецца, што ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 12 арт. 18.13 КаАП (штраф 420 рублёў з пазбаўленнем права кіравання на 12 месяцаў), а таксама паводле ч. 4 арт. 18.12 КаАП (штраф 336 рублёў).

Каментары2

  • Сумнеўна
    14.06.2025
    Дзе вы там бачыце дзіця? Дарослая жанчына перабягае. Дзіця так ніколі не рухаецца і не рэагуе.
  • нейкі
    14.06.2025
    Sumnieŭna, праверце зрок

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт8

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра канчатковае ўзгадненне з ЗША версіі мірнага плана2

«Людзям патрэбна цяпло». Як варшаўскі шэлтар прымае беларускіх экс-палітвязняў2

У Мінску з’явяцца антывандальныя кантэйнеры для збору шкла

Польская пракуратура расследуе смерць Мікіты Мелказёрава6

Паміж Уіткафам і Рубіа ідзе непублічнае суперніцтва адносна фармату мірнага плана па Украіне1

У Фінляндыі занепакоеныя масавай гібеллю паўночных аленяў і звязваюць гэта з вайной ва Украіне5

Хакеры ўзламалі фанатэку Spotify

Вытворца бурбону Jim Beam на год закрывае свой асноўны завод18

Памёр спявак Крыс Ры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт8

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць