Спорт

Дэвіда Бэкхэма могуць пасвяціць у рыцары. За якія заслугі?

Дэвіда Бэкхэма павінны ўзнагародзіць рыцарскім званнем на гонар дня нараджэння караля Карла ІІІ, піша Бі-бі-сі.

Карл ІІІ і Дэвід Бэкхэм падчас Chelsea Flower Show у маі 2025 года. Фота: Paul Grover — WPA Pool/Getty Images

Былы капітан зборнай Англіі па футболе, Бэкхэм быў прызначаны кавалерам Ордэна Брытанскай імперыі (OBE) у 2003 годзе.

Але BBC Sport паведаміла, што цяпер 50-гадовы Дэвід Бэкхэм знаходзіцца ў чарзе на атрыманне далейшага прызнання як за сваю футбольную кар’еру, так і за свой унёсак у брытанскае грамадства.

Што датычыцца патэнцыйнага ўзнагароджання і звання, прэс-сакратар брытанскага ўрада заявіў: «Мы не каментуем спекуляцыі адносна ўзнагарод».

Прадстаўнікі Бэкхэма адмовіліся ад каментароў. Спіс лаўрэатаў на рыцарскае званне апублікуюць на наступным тыдні.

Бэкхэм згуляў 115 матчаў за нацыянальную зборную, ён таксама выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэал», «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «Пары Сен-Жэрмен» і «Мілан». Завяршыў кар’еру ў 2013 годзе.

Упершыню Бэкхэма намінавалі на рыцарскае званне ў 2011 годзе.

У 2017 годзе некалькі брытанскіх газет апублікавалі дэталі ўцечкі электронных лістоў, у якіх Бэкхэм крытыкаваў сістэму і камітэт па ўзнагародах.

Прэс-сакратар Бэкхэма тады заявіў, што электронныя лісты былі «узламаныя», «падробленыя», і што яны былі «прыватныя».

У свой час Бэкхэм адыграў важную ролю ў тым, каб Алімпіяда 2012 года дасталася Лондану, з 2005 года ён таксама з’яўляецца паслом ЮНІСЕФ.

ЮНІСЕФ, які падтрымлівае дзяцей ва ўсім свеце, у 2015 годзе заснаваў разам з Бэкхэмам сумесны фонд, каб адзначыць дзесяцігоддзе партнёрства паміж імі.

У 2024 годзе Бэкхэм стаў паслом Фонду Караля. Ён падтрымаў адукацыйную праграму караля Карла і намаганні, накіраваныя на забеспячэнне лепшага разумення прыроды сярод моладзі.

Ён таксама з’яўляецца саўладальнікам клуба Другой лігі «Солфард Сіці», а таксама прэзідэнтам і саўладальнікам футбольнай каманды «Інтэр Маямі» ў ЗША.

Ён дапамог стварыць фонд Inter Miami CF — грамадскую некамерцыйную арганізацыю, якая імкнецца пашыраць магчымасці малазабяспечаных супольнасцяў, выкарыстоўваючы футбол як каталізатар.

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі Бэкхэм падтрымаў Украіну і разам з жонкай Вікторыяй ахвяраваў мільён фунтаў стэрлінгаў для ўкраінскіх маці з дзецьмі, вымушаных уцякаць ад вайны.

У сакавіку 2022 года ён таксама на некаторы час перадаў свой акаўнт у Instagram кіраўніцы Харкаўскага рэгіянальнага перынатальнага цэнтра, каб яна магла на аўдыторыю ў больш як 70 мільёнаў падпісчыкаў паказаць рэаліі, у якіх жыве клініка падчас вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў10

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

Некалькі былых палітвязняў прыйшлі на акцыю памяці загінулых добраахвотнікаў з плакатамі супраць Ціханоўскай47

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць