Грамадства22

«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў». Былога палітвязня паўторна затрымалі неўзабаве пасля выхаду з калоніі

Атрымала працяг гісторыя Ігара Неміровіча, які восенню 2023 года звяртаўся ў камісію па вяртанні беларусаў, якія з'ехалі з-за рэпрэсій, аднак, верагодна, не дачакаўся яе адказу і затым быў затрыманы і асуджаны ў Беларусі. Як стала вядома «Люстэрку», пасля вызвалення мужчыну зноў затрымалі — гэтым разам праз «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Ігар Неміровіч. Фота: spring96.org

Збег, вярнуўся, трапіў за краты

Ігар Неміровіч родам з Брэста, цяпер яму 31 год. Пачатак яго гісторыі расказвалі праваабаронцы «Вясны»: мужчыну затрымалі вясной 2022 года і змясцілі пад хатні арышт, аднак яму ўдалося збегчы і выехаць у Польшчу.

Восенню 2023 года Неміровіч звярнуўся ў камісію па вяртанні беларусаў, якія выехалі з краіны з-за рэпрэсій, і пазней вярнуўся дадому. Гэты момант каментаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал: паводле інфармацыі сілавікоў, заяўку Ігара не паспелі разгледзець, бо ён «адправіў электронны ліст у камісію па вяртанні і паехаў у Беларусь наступнай жа ноччу».

У выніку ў Беларусі мужчыну затрымалі і ў канцы 2023 года проста ў СІЗА судзілі за публікацыю ў інстаграме з тэкстам, які «ў непрыстойнай форме прыніжае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі». Суддзя прызнала хлопца вінаватым і прызначыла год калоніі агульнага рэжыму. Зварот у камісію яна не палічыла «безумоўнай падставай для высновы аб ягоным раскаянні».

Паводле інфармацыі «Вясны», Ігар Неміровіч адбываў пакаранне ў калоніі № 17 у Шклове, у жніўні 2024 года вызваліўся.

«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў»

Як стала вядома «Люстэрку», ужо восенню таго самага года мужчыну затрымалі паўторна. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзіў чалавек, які перасякаўся з Неміровічам за кратамі. У мэтах бяспекі некаторыя дэталі яго гісторыі не публікаюцца, аднак пацвярджаецца факт яго зняволення ў мінулым.

«Ігар рыхтаваўся да выезду з Беларусі, але не паспеў і быў затрыманы. Ён сказаў, што пасля выхаду з-за кратаў яму хтосьці падказаў, што можна атрымаць дапамогу як былому палітвязню. Ігар пашукаў аб гэтым у інтэрнэце і абраў «Вясну». Ён мне сказаў, што напісаў у «прыват» да «Вясны». Гаворка ішла пра Telegram», — паведаміў ён.

Суразмоўца «Люстэрка» дакладна не ведае, быў гэта сапраўдны бот ці падроблены. Паводле яго, ён не абмяркоўваў гэты момант з Ігарам. «Мяркую, ён і не правяраў», — выказаў меркаванне ён.

Аднак гэты момант можа быць важны: падробленыя боты зваротнай сувязі ёсць у мноства няўрадавых ініцыятыў, у тым ліку і ў «Вясны». Як пісалася раней, за фэйкавым чат-ботам плана «Перамога» стаялі супрацоўнікі ГУБАЗіК, за ботам Палка Каліноўскага — таксама яны.

Такі спіс выдае пошук Telegram пры спробе знайсці кантакт «гарачай лініі» праваабаронцаў «Вясны». Сапраўдны — толькі адзін, у цэнтры. Астатнія створаныя кімсьці іншым. Нікі фальшывых ботаў тут схаваныя. Скрыншот «Люстэрка»

«Ён адправіў у перапісцы сваё фота, дзе апроч твару была даведка аб вызваленні з вязніцы. «Вясна», са словаў Ігара, размесціла гэтае фота у сваім інстаграм-акаўнце, што было заўважана сілавікамі. З таго, што я памятаю, Ігар сам бачыў гэтую публікацыю з тым фота, дзе ён стаіць з даведкаю ў руках. Ігар дакладна казаў пра Instagram», — гаворыць суразмоўца.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» падкрэслілі, што не публікавалі ніякіх дакументаў Неміровіча.

«Мы не публікуем асабістую інфармацыю палітвязняў, якая можа ім патэнцыйна нашкодзіць», — пракаментавалі «Люстэрку» прадстаўнікі арганізацыі. Там таксама дадалі, што ў мэтах бяспекі не могуць пацвердзіць або абвергнуць, ці звяртаўся да іх той ці іншы чалавек.

Па словах крыніцы «Люстэрка», на Неміровіча завялі новую крымінальную справу, у ёй фігуравала якраз тая адпраўленая фатаграфія. Суразмоўца «Люстэрка» не запомніў артыкул дакладна, аднак выказаў здагадку, што гаворка пра 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Факт паўторнага затрымання Ігара Неміровіча таксама пацвердзіла праваабарончая ініцыятыва Dissident.by са спасылкай на ўласную крыніцу. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суд па справе берасцейца прайшоў у красавіку 2025 года. Па артыкуле 361-4 КК мужчыну прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Каментары2

  • І
    29.05.2025
    Вярнуўся самастойна, адграбай па поўнай.
  • Woodoo Cult
    29.05.2025
    Очень спешил в Беларусь. Даже не дождался ответа из комиссии. Ну вот, успел. Молодец.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы22

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас у Літве проста так не б'юць». Збіты журналіст «Маланкі» расказаў, як ідзе расследаванне інцыдэнту13

«Дэзарыентаваны СПА Украіны». У Літве назвалі найбольш верагодную версію, чаму на яе тэрыторыю зноў заляцеў чужы дрон3

Трамп: Калі Іран зноў пачне ядзерную праграму, мы яго хутка знішчым1

Следам за сэрвісамі «Аэрафлоту» ў Расіі ляглі і «Дзяржпаслугі»3

Светлагорскага актывіста Анатоля Змітровіча асудзілі за паклёп на Лукашэнку

Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным1

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе1

Кітай упершыню ўводзіць грашовыя выплаты на дзяцей — 500 даляраў у год за кожнае дзіця да трох гадоў2

У ДТЗ пад Варшавай загінуў беларус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы22

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць