Свет11

Карабель Starship Ілана Маска выбухнуў над Індыйскім акіянам

Касмічны карабель Starship, распрацаваны кампаніяй Ілона Маска SpaceX, выбухнуў над Індыйскім акіянам падчас свайго дзявятага выпрабавальнага запуску, паведамляе Euronews.

Фота: x.com/SpaceX

Ракета стартавала з базы Starbase у штаце Тэхас, але ўжо праз некалькі хвілін пасля ўзлёту пачаліся тэхнічныя праблемы. Замест таго каб здзейсніць запланаванае прывадненне ў Мексіканскім заліве, першая ступень ракеты разбурылася ў выніку выбуху.

Разгонны блок не змог адкрыць свае дзверы для запуску муляжоў спадарожнікаў Starlink. Пры гэтым Starship здолеў праляцець далей, чым падчас папярэдніх дзвюх спроб, аднак на 45-й хвіліне палёту адбылася ўцечка паліва і кантроль над апаратам быў страчаны. Усяго ж палёт павінен быў працягвацца 66 хвілін.

У SpaceX пацвердзілі, што адбылася «хуткая незапланаваная разборка», што з'яўляецца эўфемізмам Маска для акрэслення выбуху. Каманда працягне аналізаваць даныя і рыхтаваць наступнае выпрабаванне.

Маск адзначыў, што бачыць істотны прагрэс у параўнанні з ранейшымі прататыпамі, і заявіў пра намер запускаць Starship кожныя 3—4 тыдні.

Ён таксама падкрэсліў, што гэтыя выпрабаванні важныя для падрыхтоўкі да будучай каланізацыі Марса, якую плануецца пачаць у 2026 годзе.

З папярэдніх васьмі запускаў толькі чатыры былі ўдалымі. Хоць на зямлі пашкоджанні мінімальныя, выбух 123-метровай ракеты нясе сур’ёзную пагрозу. Ранейшыя пускі ўжо прыводзілі да затрымак авіярэйсаў і скаргаў ад эколагаў, бо касмадром знаходзіцца побач з ахоўнымі прыроднымі зонамі.

Нягледзячы на крытыку, у маі Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША дазволіла павялічыць колькасць штогадовых запускаў Starship з 5 да 25.

Каментары1

  • Барадзед
    28.05.2025
    Она застрахована.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі34

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі34

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць