Грамадства77

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

58-гадоваму мужчыну прысудзілі тры гады калоніі за публікацыі ў сацсетках. Ён расказваў, што яму пасля вызвалення складана рэабілітавацца і што ён ездзіць па бальніцах.

Валерый Богдан. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку

Валерыю Богдану было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Жыў у Брэсце і Мінску.

Богдана затрымалі 18 мая 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). 

Адно з абвінавачванняў — рэпост выявы са словам «шызануты».

Пакаранне адбываў у калоніі ў Бабруйску.

Валерый Богдан выйшаў на свабоду ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах».

Людзі, якія сядзелі разам з Богданам, расказалі «Нашай Ніве», што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Ёсік
    28.05.2025
    Такое ўражаньне, што робяць нейкі ўкол, які праз 6-12 месяцаў забівае чалавека.
  • Спачуваннi
    28.05.2025
    Мае спачуванні. Нажаль, але ахвяр стане яшчэ больш. Хочацца перадаць усім тым, хто нядаўна выйшаў: маральнае пекла будзе вас пераследваць яшчэ 1.5-2 года, пазней стане лягчэй. Адразу ідзіце да ўрача, бо з-за карцiзолу і адрэналіну вы не адразу адчуеце ўвесь ўрон, які прынесла вам турма
  • А+
    28.05.2025
    Я с Валерой в одном отряде, в соседних секциях весь срок отбыл, классный мужик. Человек, ЧЕЛОВЕК. Мухи не обидет. Всегда был готов помочь. Как ни гнобила система желтобирочников, всё равно оставались людьми. Его ещё на УПСР рвать резину гоняли и требовали по максам норму сдавать. А мы шутили, что заснул на клаве, автоматически репостнул..... Пухом тебе земля , Валера.......

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць